• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    19 штрафаў журналістам за парушэнне 22.9 КаАП

    Штрафы Кастусю Жукоўскаму і Наталлі Крывашэй папоўнілі сёлетнюю “скарбонку” ўжытых да журналістаў санкцый. Агульная сума штрафаў па арт. 22.9 ч. 2 КаАП за 2015 год складае ўжо каля 95 мільёнаў рублёў.

    5 чэрвеня суд Буда-Кашалёўскага раёна разгледзеў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя міліцыяй у дачыненні да гомельскіх журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Наталлі Крывашэй. Абодвух прызналі вінаватымі ў парушэнні арт. 22. 9 ч. 2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) і аштрафавалі на 20 базавых велічыняў кожнага (3 млн 600 тыс. рублёў). Падставай для складання міліцэйскіх пратаколаў стала падрыхтоўка журналістамі відэасюжэту пра знос дамоў у Буда-Кашалёве напярэдадні “Дажынак”. Пазней сюжэт выкарыстаў тэлеканал “Белсат”.

    Суд адбыўся без удзелу журналістаў: Кастусь Жукоўскі не ведаў пра пасяджэнне, а Наталлю Крывашэй па тэлефоне запрасілі на суд за некалькі гадзін да разгляду справы.

    9 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля будзе разглядаць чарговы пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні да Кастуся Жукоўскага. Падставай для завядзення справы стаў зняты журналістам сюжэт пра самагубства выкладчыцы ГДУ імя Ф. Скарыны, якая, як мяркуецца, асцерагалася страціць сваю працу і кватэру з‑за дзеянняў кіраўніцтва ВНУ.

    Такім чынам, усяго ў дачыненні да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага сёлета міліцыя склала ўжо 6 адміністрацыйных пратаколаў:  5 – на “незаконны выраб прадукцыі СМІ” , 1 – нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце інваліда-вазочніка са Светлагорску, які фрылансер здымаў на відэа. Агульная сума вынесеных яму штрафаў складае на сёння 19 млн 800 тыс. рублёў. 

    Для Наталлі Крывашэй гэта другі па ліку штраф. Яе штрафавалі напрыканцы красавіка на 30 базавых велічыняў (5 млн 400 тыс. рублеў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці