• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Спіс усіх акцый і магчымых дзеянняў

    Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў 21 траўня Днём палітвязня ў Беларусі. У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень узгадаць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення. 

    На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1202 палітычныя зняволеныя. За кратамі знаходзяцца амаль усе прадстаўнікі беларускага грамадства: праваабаронцы, журналісты, актывісты, палітыкі, студэнты, завадчане, былыя чыноўнікі і сілавікі, настаўнікі, культурныя дзеячы, лекары, будаўнікі, навукоўцы і іншыя. За ўдзел у акцыях пратэсту ў калоніі адпраўляюць шматдзетных маці, непаўнагадовых, пенсіянераў і людзей з захворваннямі. Палітвязняў у месцах зняволення ўтрымліваюць у бесчалавечых умовах, збіваюць, катуюць і не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. 

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Што можна зрабіць да Дня палітвязня?

    Праваабаронцы заклікаюць далучыцца да акцый салідарнасці па падтрымцы палітвязняў у Беларусі:

    1. Арганізуй ці далучыся да акцыі салідарнасці ў тваім горадзе 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітвязняў і ў памяць пра Вітольда Ашурка:

    - Вільня21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);

    - Вільня22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам ў Вільне «Разам» ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vil­ni­aus g., 20);

    - Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, у порце;

    - Тэль-Авів, Ізраіль: 20 траўня, 10:00акцыя памяці Вітольда Ашурака са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Дзізінга);

    - Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00вечар памяці героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryn­icz­na 6); 

    На будынку Беларускага Моладзева Хаба (plac Kon­sty­tucji 6) дзве ночы —20–21 і 21–22 траўня — праз праектар будуць паказаныя фатаграфіі палітвязняў Беларусі;

    - Беласток, 21 траўня, 15:30, Беларусы Беластока запрашаюць прыняць удзел у вечарыне яго памяці. Таксама беларуская дыяспара прапануе ў гэты дзень напісаць лісты тым беларусам, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах. Рэдакцыя «Беларускага Радыё Рацыя» (вуліца Ciepla, 1).

    22 траўня ў 11.30 у касцёле с. Аляксандра адбудзецца імша па Вітольду Ашурку, адтуль у 13.00 шэсцем усе ахвочыя пойдуць да помніка Каперніку, дзе ў 14.00 адбудзецца акцыя. 

    - Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці каля помніка Адаму Міцкевічу.

    - Прага, Чэхія: 21 траўня, 12:00, Mal­ostran­ské náměstí.

     

    2. прычапі да адзення “жоўтую бірку экстрэміста” ў знак салідарнасці з палітвязнямі (прамавугольнік жоўтага колеру памерам 4 на 10 см);

    3. распавядзі ў сацсетках гісторыю аднаго ці некалькіх палітвязняў з хэштэгам #МойСябраПалітвязень;

    4. напішы адкрыты ліст-пост палітзняволенаму з хэштэгам #свабодупалітвязням;

    5. запалі ўвечары 21 траўня ў сябе дома ці ў іншым месцы свечку памяці палітзняволенаму Вітольду Ашурку;

    6. далучайся да праекту па вышыванні партрэтаў палітвязняў framedinbelarus.net;

    7. дашлі палітвязню ліст салідарнасці (гэта можна зрабіць анлайн праз Майстэрню паштовак салідарнасці, а абраць палітвязня можна з дапамогай рандамайзера

    8. падтрымай палітвязняў іншым спосабам: пасылкай, грашовым пераводам, тэлеграмай;

    9. прыдумай і рэалізуй іншае дзеянне з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных (можаш прапанаваць сваю ідэю нам у тэлеграме @Spring96info).

    Дзяліся акцыямі салідарнасці ў сацсетках з хэштэгамі #свабодупалітвязням #свободуполитзаключенным #freep­o­lit­i­cal­pris­on­ers 

    Свабоду палітвязням! 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці