• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    4 тамы, 2 гады, больш за 10 праверак. Журналіст судзіцца з уладай за перашкоду працы

    Суд Ленінскага раёна Магілёва па скарзе журналіста ў чарговы раз адмяніў пастанову Следчага камітэта аб спыненні праверкі ў дачыненні да чыноўніка і супрацоўніка міліцыі.

    Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Алена Літвіна 11 ліпеня адмяніла пастанову Следчага камітэта аб прыпыненні праверкі ў дачыненні супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва. 29 красавіка 2017 годагэтыя службовыя асобы перашкодзілі журналісту Уладзіміру Лапцэвічу выконваць прафесійныя абавязкі, забараніўшы прысутнічаць на сходзе чальцоў гаражнага кааператыва “Спутник-2008”.

    Ужо больш за два гады журналіст спрабуе прыцягнуць да адказнасці чыноўніка і міліцыянтада крымінальнай адказнасці за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і злоўжыванне ўладай.

    21 чэрвеня 2019 года старшы следчы ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Ігар Рыбакоў у чарговы раз адмовіўсяраспачынаць крымінальную справу і прыпыніў праверкі ў дачыненні да чыноўніка і супрацоўніка міліцыі. Уладзімір Лапцэвіч быў вымушаны звярнуцца ў суд Ленінскага раёна Магілёва, журналіст запатрабаваў адмяніць пастанову следчага Рыбакова і накіраваць справу на новы разгляд.

    “Пастановы супрацоўнікаў Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справыадмяняліся ўжо каля паўтара дзясятка разоў або судом, або пракуратурай ці кіраўніцтвам Следчага камітэта. З лютага мінулага года само кіраўніцтва ўпраўлення Следчага камітэта рэгулярна адмяняла пастановы сваіх жа супрацоўнікаў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Калеснікава і Кісцянёва, бо праверкі праводзіліся няякасна”, — распавёў Уладзімір Лапцэвіч карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Кожны раз пасля таго, як следчыя адмаўляліся распачынаць крымінальную справу, Лапцэвіч абскарджваў адмовы ў суд. І цягам апошніх месяцаў пасля звароту ў суд, журналісту прыходзіць паведамленне, што пастанова, якую ён абскарджвае, ужо адмененая.

    Няякасная дадатковая праверка неаднаразова станавілася прычынай прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці супрацоўнікаў Следчага камітэта.

    На судовым пасяджэнні 11 ліпеня Уладзімір Лапцэвіч адзначыў, што апошнім часам супрацоўнікі Следчага камітэта змянілі тактыку. Калі раней яны пісалі адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, нават не змяняючы іх тэкст, то зараз следчыя займаюцца імітацыяй бурнай дзейнасці.

    “Іх ужо цікавіць, ці з’яўляецца аўтарская дамова пацвярджэннем маіх працоўных стасункаў з інфармацыйнай кампаніяй БелаПАН. Хоць паводле гэтай дамовы мне былі налічаныя ганарары, з іх былі падатковыя адлічэнні ў бюджэт. Дайшлі да таго, што Следчы камітэт папрасіў кансультацыю на юрфаку БДУ, каб ім патлумачылі, што такое аўтарская дамова. Якая ж гэта кампетэнтнасць?”, —кажа Уладзімір Лапцэвіч.

    У судзе высветлілася, што па выніках праверак назбіралася ўжо чатыры тамы разнастайных матэрыялаў. Акрамя юрфака БДУ, следчыя накіроўвалі запыты ў Міністэрства інфармацыі, Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, іншыя інстанцыі —усё дзеля таго, каб нейкім чынам давесці, што Лапцэвіч насамрэч не з’яўляецца журналістам.

    Сваю пазіцыю ў судзе выказаў прадстаўнік пракуратуры Дзмітрый Кузняцоў. На думку пракурора, супрацоўнік міліцыі Сяргей Калеснікаў ажыццяўляў ахову грамадскага парадку і закона не парушыў, а толькі перадухіліў канфлікт, які наспяваў. Пракурор заявіў, што ўсе запыты, якія робіць Следчы камітэт — гэта неабходнасць, каб дасканала правесці праверку.

    Разам з тым пракурор Кузняцоў адзначыў, што, прымаючы рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, следчы Рыбакоў парушыў нормы Крымінальна-працэсуальнага кодэкса РБ: не зрабіў спасылку на частку неабходнага артыкула Крымінальнага кодэкса. Пракурор папрасіў суд накіраваць матэрыялы на новы разгляд для правядзення дадатковай праверкі. Акрамя таго, ён адзначыў, што следчым трэба выклікаць для апытання прадстаўніка кампаніі БелаПАН, які мог бы распавесці пра працоўныя адносіны Лапцэвіча з гэтым СМІ.

    Суддзя Алена Літвіна падтрымала пазіцыю пракурора і адмяніла пастанову Следчага камітэта аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па фармальных падставах.

    У той жа дзень, 11 ліпеня, Уладзімір Лапцэвіч пабываў на прыёме ў начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Андрэя Ліса. Журналіст патрабаваў прыцягнуць нарэшцесупрацоўніка міліцыі Сяргея Калеснікава і чыноўніка Канстанціна Кісцянёва да адказнасці на падставе арт. 198 і арт. 426 Крымінальнага кодэкса.

    Паводле слоў журналіста, падчас асабістага прыёму ў Андрэя Ліса яму не дазволілі скарыстацца тэлефонам і дыктафонам, забраўшы іх на ўваходзе. Кіраўнік УСК па Магілёўскай вобласці выслухаў Лапцэвіча, адзначыўшы, што зараз будзе праводзіцца чарговая праверка па яго скарзе. Пры гэтым Андрэй Ліс зрабіў заўвагу, што будзе высвятляцца, ці сапраўды журналіста звязвалі працоўныя стасункі з інфармацыйным агенцтвам БелаПАН.

    “Мая мэта — патрапіць на прыём да старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча, такую задачу я паставіў для сябе асабіста. Для гэтага патрэбна прайсці ўсе стадыі для звароту ў вышэйшыя інстанцыі. Я не спадзяваўся на аб’ектыўны разгляд маіх скаргаў у УСК па Магілёўскай вобласці і прыём у Ліса гэта пацвердзіў”, — адзначыў Лапцэвіч падчас гутаркі з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Нагадаем, што 12 чэрвеня 2019года Уладзімір Лапцэвіч пабываў на асабістым прыёме ў намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, палкоўніка юстыцыі Андрэя Мартынава. Ніякіх станоўчых зрухаў пры разглядзе скаргаў журналіста сустрэча з палкоўнікам Мартынавым не прынесла.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці