ААН не падабаецца следcтва па справе Шарамета
13 верасня 2017
У Арганізацыі Аб'яднаных Нацый занепакоеныя адсутнасцю вынікаў расследавання забойства Паўла Шарамета. Пра гэта на прэзентацыі даклада ААН апаведаміла старшыня маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне Фіёна Фрэйзэр.
«Занепакоенасць выклікае паслабленне абароны выказвання меркаванняў у СМІ. Мінула крыху больш за год пасля забойства журналіста Паўла Шарамета, аднак расследавання яго смерці няма», — заявіла Фрэйзер.
Таксама яна дадала, што пачасціліся выпадкі высылкі замежных журналістаў за антыўкраінскую прапаганду.
У 19‑м дакладзе ААН аб сітуацыі з правамі чалавека ва Украіне таксама паведамляецца, што на непадкантрольнай Украіне тэрыторыі грамадзяне з праўкраінскімі поглядамі падвяргаюцца запалохванню і фізічнай небяспецы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Мы іх спрабавалі пакараць за здраду». Лукашэнка расказаў сваю версію, за што садзяць журналістаў за краты
28.05.2024
У спіс экстрэмістаў дадалі Святлану Лупач — асуджаную дачку незалежнага журналіста Змітра Лупача
22.01.2024
Прыпыніла выхад дзіцячая «Паласатая газета»
29.12.2023
СК распачаў спецвытворчасць у дачыненні да журналістаў-фрылансераў Ірыны Чарняўкі і Аляксандра Кіркевіча
28.05.2024