• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абласны суд адхіліў скаргу рэдактара сайта “Першы Рэгіён” на штраф за распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу

    Брэcцкі абласны суд адхіліў скаргу Алега Супрунюка, якога раней пакаралі штрафам за “распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу”

    Скарга рэдактара навін сайта “Першы Рэгіён” Алега Супрунюка тычылася рашэння суда Ленінскага раёна Брэста. Нагадаем, што 8 ліпеня суддзя Святаслаў Каліна на падставе артыкула 19.11 КаАП прызначыў журналісту штраф памерам 20 базавых велічынь (580 рублёў) за “распаўсюд экстрэмісцкага матэрыялу”.

    Справа была распачатая за публікацыю на сайце “Першы Рэгіён” журналісцкага матэрыялу, які ўтрымліваў фотаздымак, што быў прызнаны “экстрэмісцкім”. Падчас суду першай інстанцыі і ў сваёй скарзе Алег Супрунюк тлумачыў, што ў яго дзеяннях няма складу адміністрацыйнага правапарушэння, бо на момант публікацыі на сайце (сёлета ў лютым) згаданы фотаздымак яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім і адпаведна не трапіў у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Здарылася гэта толькі напрыканцы чэрвеня.

    Акрамя таго, Алег Супрунюк лічыць неабгрунтаванай выснову суда Ленінскага раёна Брэста, які палічыў яго вінаватым на падставе  заключэння абласной экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.

    “Гэта заключэнне экспертаў ўвогуле тычыцца публікацыі на іншым інтэрнэт-рэсурсе і не мае дачынення да майго журналісцкага матэрыялу”, — тлумачыць Алег Супрунюк.

    Але 16 жніўня суддзя Брэсцкага абласнога суда Руслана Сянько, якая  разглядала скаргу журналіста, пакінула яе без задавальнення. Такім чынам рашэнне пра пакаранне Алега Супрунюка штрафам набыло моц.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці