• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Абмеркаванне сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі ў Савеце Бяспекі ААН — СПАСЫЛКА НА АНЛАЙН СЁННЯ

    У пятніцу, 22 студзеня, па ініцыятыве Эстоніі Савет Бяспекі ААН праводзіць нефармальную віртуальную сустрэчу на высокім узроўні для абмеркавання свабоды СМІ ў Беларусі.

    Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры праз каналы МЗС на YouTube і Facebook у 17.00 (беларускі час).

    Асноўны дакладчык — Ірэн Хан (Irene Khan), спецыяльны дакладчык ААН па пытаннях свабоды слова і меркаванняў.

    Уступнае слова робіць экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

    Сярод іншых выступоўцаў — член Прэзідыума Каардынацыйнага савета і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, міжнародны журналіст Гарэт Браўн і прадстаўнік незалежнага беларускага СМІ .

    Кіраўніком сустрэчы будзе міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу (Urmas Rein­salu).

    «Гвалт і рэпрэсіі супраць журналістаў у Беларусі павінны неадкладна спыніцца. Мы павінны змагацца з беспакаранасцю. Усе асобы, зняволеныя па палітычных матывах, уключаючы журналістаў, супрацоўнікаў СМІ і блогераў, павінны быць вызвалены без умоваў. Вінаватыя ў нападах на прадстаўнікоў незалежных СМІ павінны быць прыцягнуты да адказнасці», — сказаў міністр замежных спраў Рэйнсалу.

    Пастаянны прадстаўнік Эстоніі пры ААН Свен Юргенсан (Sven Jür­gen­son) падкрэсліў, што прасоўванне і абарона правоў чалавека з’яўляецца важным прынцыпам і мэтай Эстоніі, а таксама ААН.

    «Як член Савета Бяспекі ААН, Эстонія лічыць правы чалавека неабходнымі для міжнароднага міру і бяспекі —мы не можам маўчаць, калі бачым, што яны парушаюцца».

    Мерапрыемства арганізавана сумесна з членамі Савета Бяспекі ААН Францыяй, Ірландыяй, Нарвегіяй, Вялікабрытаніяй і ЗША, а таксама іншымі дзяржавамі-членамі ААН: Бельгіяй, Канадай, Даніяй, Фінляндыяй, Германіяй, Ісландыяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай.

    Больш падрабязная інфармацыя — на старонцы мерапрыемства.

    Дадатковая інфармацыя: Міністэрства замежных спраў Эстоніі: press@mfa.ee

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці