Аб’яўленыя намінанты і адмысловыя згадкі прэміі ADAMI Media Prize 2020
Беларускі кінематаграфіст Дзіма Дзядок намінаваны ў катэгорыі Online Video, а Майстэрня Уладзімера Бокуна — у катэгорыі Information
Пасля афіцыйнага абвяшчэння намінантаў асноўнага конкурсу ADAMI Media Prize 2020 у прамым эфіры на Першым канале грузінскага тэлебачання 14 кастрычніка прэмія ADAMI Media Prize за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропы назвала 20 кастрычніка у прамым эфіры Грамадскага тэлеканала Малдова‑1 тры адмысловыя згадкі, у тым ліку адну — за працу ў асвятленні разнастайнасці і COVID-19.
Адмысловыя згадкі былі абвешчаныя ў наўпроставым эфіры малдаўскага грамадскага тэлебачання (TRM), у шоў «Хто да нас прыходзіць?» (Cine wine la noi?).
Адмысловыя згадкі атрымалі: украінскае кулінарнае шоў «Боршч — сакрэтны інгрэдыент» (Borshch — The Secret Ingredient), блогерка з Гагаузіі Наталля Кель з культурніцка-забаўляльным блогам, і асобную згадку COVID-19 атрымаў картокаметражны фільм Я — COVID-19 (co19) ад AzTV.
«Вершы з багны» беларуса Дзімы Дзядка, намінаваны ў катэгорыі «Онлайн відэа» — цыкл арыгінальных вершаў, прачытаных асобамі з трох розных краін (Расія, Беларусь, Польшча) у Мінску. Фільм быў ацэнены журы як «вельмі арыгінальны з добрай дынамікай, які змяшчае інтрыгуючыя гісторыі».
У іншым жанры — «Жанін», стужка, намінаваная ў катэгорыі «Інфармацыя»: дакументальны фільм Майстэрні беларускага прадусара-дакументаліста Уладзімера Бокуна распавядае пра рэпатрыяцыю працоўных мігрантаў з Францыі ў Беларусь пасля Другой сусветнай вайны. 88-гадовая жанчына Жанін, якая амаль усё жыццё пражыла ў Беларусі, вырашае паехаць у сваю родную Францыю, дзе правяла дзяцінства ў маленькае вёсцы. Рэдкая гісторыя пра рээміграцыю, якую сябры журы апісваюць як «сапраўдны і эмацыянальны рух».
У гэтым годзе міжнароднае журы, якое сабралася ў Любляне, Славенія, а таксама дзве сесіі анлайн-журы ацэньвала больш за 300 матэрыялаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Дванаццаць намінантаў былі адабраныя для розных прызавых катэгорый, яшчэ тры праекты атрымалі асаблівыя адзнакі за выдатную працу.
Прэмія ADAMI за культурніцкую разнастайнасць ва Усходняй Еўропе — найбуйнейшая ў сваім родзе пляцоўка для медыя нэтворкінгу па пытаннях інтэграцыі і этнічных альбо рэлігійных меншасцяў у шасці краінах Усходняга партнёрства ЕС. Вяшчальнікі, рэжысёры і журналісты штогод запрашаюцца даслаць свае лепшыя творы на прэстыжны конкурс ADAMI Media Prize. Прызы ўручаюцца ў шасці намінацыях: мастацкiя творы, дакументальныя фiльмы, навіны, студэнцкія працы, вэб сайты і вэб відэа.
Пераможцы сёлетняга конкурсу стануць вядомыя падчас наўпроставае міжнароднае тэлетрансляцыі 10 снежня 2020 году.