Ад 2019 года базавая інфармацыя на сайтах дзяржорганаў будзе абавязкова дублявацца па-беларуску
26 кастрычніка 2017
На сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый базавая інфармацыя павінна быць прадстаўлена на абедзвюх дзяржаўных мовах.
Адпаведную пастанову Савета міністраў №797 ад 23 кастрычніка 2017 года «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый» падпісаў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Паводле дакумента, па-руску і па-беларуску павінны размяшчацца:
даведкавая інфармацыя пра ведамства
інфармацыя пра працу са зваротамі грамадзянаў і працэдуры ў адносінах юрыдычных асобаў
пералік тавараў і паслуг, выконваемых ведамствам, з цэнамі і тарыфамі
форма зваротнай сувязі.
А вось дубляваць навіны не абавязкова.
Палажэнні ўступяць у сілу ад 1 студзеня 2019 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
МЗС Германіі і генеральны дырэктар DW асудзілі рашэнне беларускага МУС
30.04.2024
У Беластоку прэзентуюць кнігу беларускага журналіста з Падляшша
16.10.2024
Два гады пазбаўлення волі і гіганцкі штраф у 20 тысяч рублёў за «супрацоўніцтва» з «Белсатам»
22.04.2024
Праваабаронцы прызналі палітзняволенай актывістку і былую журналістку Аксану Ючкавіч
21.02.2024