• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адам Міхнік: «Беларусы паказалі, як выплюнуць кляп і патрабаваць сваіх правоў»

    Актыўны ўдзельнік польскага руху «Салідарнасьць», заснавальнік папулярнага выданьня Gazeta Wyborcza Адам Міхнік расказаў, чаму падзеі ў Беларусі маюць надзвычайнае значэньне для ўсяго сьвету. 

    «Беларусы паказалі, як можна выплюнуць у кляп і патрабаваць сваіх правоў у краіне, дзе дыктатар апантаны прагай улады і трымаецца толькі на дубінках, гвалце, хлусьні. Таму вокліч „Сыходзь!“ адрасаваны ўсім дыктатарам сьвету — з асаблівым акцэнтам на тых, хто знаходзіцца ва ўладзе альбо рыхтуецца да яе, у тым ліку ў маёй краіне», — піша ў Gaze­ta Wybor­cza Адам Міхнік.

    На яго перакананьне, у Польшчы не было б пратэстаў, каб вялікая хваля надзеі не пайшла зь Беларусі.

    «Незалежна ад таго, што яшчэ можа адбыцца, беларускі народ ужо перамог, — перакананы польскі інтэлектуал. — І хоць Беларусь не была, як пісаў шмат гадоў таму пісьменьнік Алесь Адамовіч, „Вандэяй перабудовы“, сёньня яна стала сапраўднай надзея дэмакратычнай перабудовы. Гэта паўстаньне ў імя годнасьці і свабоды».

    Адам Міхнік згадаў, што больш за 30 гадоў таму Gaze­ta Wybor­cza стваралася людзьмі дэмакратычнай апазыцыі, якіх зьбівалі дубінкамі, саджалі ў турмы і абыходзіліся зь імі гэтак жа, як сёньня ставяцца да беларускіх дэмакратаў.

    «Хай гэта будзе для вас знакам надзеі, — падсумаваў ён, дадаўшы, што сёньняшняя Беларусь — гэта надзея Эўропы. — Думаю, я магу прыгадаць наш агульны (польскі, беларускі, украінскі) лёзунг: «За нашу і вашу свабоду!». Вы пераможаце!».

    Паводле Адама Міхніка, у гэты момант лёс эўрапейскай гісторыі зьмяшчаецца да Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці