• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрываецца выстава пераможцаў конкурсу ПРАФОТА-2015

    Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015 адбудзецца 4-га лютага а 19 гадзіне ў прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган).

    Конкурс ПРАФОТА праводзіцца другі раз у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску. Сёлета аргкамітэт атрымаў 79 праектаў ад 53 аўтараў беларускіх аўтараў. У склад журы ўвайшлі куратарка і фотарэдактарка Ганна Шпакава (старшыня журы), культуролаг Святлана Паляшчук, фатограф Кен Шлес (Ken Schles), фатограф Сайман Норфалк (Simon Nor­folk), фотарэдактар і куратар Джэймз Ўэлфард (James Well­ford), фатограф Джордж Джорджыў (George Geor­giou), фотарэдактарка Барбара Штаўс (Bar­bara Stauss).

    На выставе будзе прадстаўлена 11 праектаў фіналістаў.

     

    Дакументальныя праекты:

    Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, «Кожная трэцяя» *Гран-пры

    Уладзь Грыдзін, «Наташа»

    Сяргей Гудзілін, «Па краі»

    Сяргей Лескець, «Агра»

    Аляксандра Салдатава, «Сведка»

    Максім Сарычаў, «Галасы студэнтаў»

     

    Арт-праекты:

    Аляксандр Веледзімовіч, «Эдэмскі сад»

    Сяргей Канаплянік, «Пралог»

    Аляксей Навумчык, Y Min­sk

    Алена Пратасевіч, «#ідэальнае цела»

    Максім Сарычаў, «Прывітанне, зброя!» *Гран-пры

     

    Выстава будзе працаваць да 20-га сакавіка штодня, ад 12.00 да 22.00.

    Уваход 40 000.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці