• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў Беларусі»

    Сёння, 2 лістапада, у Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў, Пасольства Германіі ў Мінску даслала ліст журналісту Новага Часу Дзянісу Івашыну. І сёння якраз 600 дзён Дзяніса Івашына трымаюць за кратамі.

    Генеральная Асамблея ААН у 2013 годзе ў адмысловай рэзалюцыі вызначыла 2 лістапада як Міжнародны дзень спынення беспакаранасці за злачынствы супраць журналістаў.

    У гэтай рэзалюцыі ААН асудзіла ўсе спробы ўжывання сілы супраць журналісцкай супольнасці — у тым ліку адвольнае пазбаўленне прадстаўнікоў СМІ свабоды. ААН заклікала ўсе дзяржавы зрабіць усе неабходныя захады, каб забяспечыць стварэнне бяспечнага асяроддзя для працы незалежных журналістаў.

    Беларусь, краіна — сябра ААН — “цяпер не спрыяе стварэнню бяспечнага асяроддзя” для журналістаў, а “дзейнічае процілеглым чынам”, — гаворыцца ў лісце пасольства. Шматлікія працяглыя рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць незалежных СМІ і іх супрацоўнікаў парушаюць міжнародныя абавязкі, якія Беларусь узяла на сябе і як сябар Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе. Права на бяспечнае выказванне свайго меркавання — аснова дэмакратыі  і найважнейшая падстава свабоднага і адкрытага грамадства. Аднак дзеля таго, каб увасабляць гэтыя падставовыя прынцыпы АБСЕ ў жыццё ў Беларусі цяпер, даводзіцца мець вялікую смеласць і стойкасць.

    Пасольства Германіі адзначае, што ліст да Дзяніса Івашына, адпраўлены па пошце, лёгка можа згубіцца. Таму ў рэдакцыю даслалі яго копію ў спадзяванні, што так ці інакш Дзяніс здолее даведацца пра міжнародную падтрымку яго дзейнасці. “Адсутнасць голасу Дзяніса Івашына з болем адчуваецца ў беларускай грамадскасці”, — гаворыцца ў звароце германскага пасольства.

    Чытаць яшчэ: 

    Иногда усидчивостью, иногда хитростью. Как независимые медиа добиваются комментариев от властей

    «Я нібыта разблакавала апошні ўзровень у складанай гульні». Год з жыцця Кацярыны Андрэевай

    Из пионера — в пропагандисты. Гомельское госТВ использует молодых ведущих для продвижения манипуляций

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці