• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адвакат Пачобута: Андрэй пачуваецца нармальна, перадае словы падзякі за падтрымку

    Адвакат наведала журналіста Андрэя Пачобута ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску.

    Адвакат перадала, што Андрэй Пачобут нармальна пачуваецца, настрой яго бадзёры. Абвінавачванне па 130 артыкуле Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці») пакуль не прад’яўлена.

    Андрэй перадае ўсім словы падзякі за падтрымку. 

    Ён папрасіў перадаць яму шэраг неабходных рэчаў, заўтра калегі плануюць занесці перадачу ў СІЗА на Валадарскага.

    Журналіста Андрэя Пачобута затрымалі ў межах крымінальнай справы аб «распальванні варожасці» 25 сакавіка. У яго дома прайшоў вобшук. У журналіста забралі ўсю тэхніку, два ноўтбукі і цвёрдыя дыскі, сем старых тэлефонаў. Таксама забралі літаратуру на польскай мове — яна іх найбольш цікавіла, бэйджы з канферэнцый, усе польскамоўныя дакументы, уключаючы паперы дачкі, узнагароды з Grand­Press.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці