• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖаўцы Магілёўшчыны правялі сход і абралі дэлегатаў на з’езд арганізацыі

    У Магілёве 27 лютага адбыўся супольны сход сябраў Магілёўскай, Горацкай і Крычаўскай суполак ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. На сходзе былі абраныя дэлегаты на Х з’езд арганізацыі, які пройдзе ў Мінску 20 красавіка.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/3.jpg

    Таксама магілёўскія БАЖаўцы заслухалі справаздачу кіраўніка суполкі Барыса Вырвіча аб працы за мінулыя тры гады і абралі кіраўніцтва Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” на новы тэрмін.

    Барыс Вырвіч адзначыў, што было праведзена шмат розных круглых сталоў, прэс-клубаў, трэнінгаў, дэбатаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы спрыялі росту прафесійнага майстэрства сябраў арганізацыі, а таксама садзейнічалі ўзмацненню сяброўскіх сувязей паміж бажаўцамі Магілёўшчыны. У апошнія гады, нягледзячы на аб’ектыўныя цяжкасці, магілёўскія БАЖаўцы змаглі актывізаваць сваю дзейнасць, запланаваныя мерапрыемствы ў суполцы праходзяць рэгулярна, у іх заўсёды прымае ўдзел шмат сябраў журналісцкай арганізацыі.

    Магілёўскія БАЖаўцы аднагалосна прагаласавалі за тое, каб прызнаць працу мясцовага лідара за мінулы тэрмін задавальняючай. Па прапанове журналіста Алеся Асіпцова, кіраўніком Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” на наступны тэрмін быў зноў абраны бялыніцкі журналіст Барыс Вырвіч. Яго намеснікам зацвердзілі вядомага магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова (старэйшага).

    Пасля гэтага сябры Магілёўскай, Крычаўскакй і Горацкай суполак ГА “БАЖ” паасобку разгледзелі пытанне абрання дэлегатаў дзясятага з’езду ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Пасля вылучэння і абмеркавання кандыдатур, дэлегатамі з’езду ад Магілёўскай суполкі ГА “БАЖ” былі абраныя Барыс Вырвіч, Аляксандр Буракоў (старэйшы), Валерый Каранкевіч і Алесь Сабалеўскі. Крычаўскія БАЖаўцы абралі ў якасці дэлегата з’езду рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, горацкія сябры ГА “БАЖ” вылучылі дэлегатам галоўнага рэдактара газеты “Узгорак” Галіну Будную.

    На сходзе ў Магілёве прысутнічалі старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец і яго намесніца Аліна Суравец, якім давялося адказваць на шматлікія пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

    У прыватнасці, журналістаў Магілёўшчыны хвалявала пытанне аб наданні БАЖ статусу творчай арганізацыі.

    — Мы ўжо некалькі разоў спрабавалі атрымаць статус творчых работнікаў. Аднак у такім выпадку мы б траплялі ў сферу Міністэрства культуры і адпаведнага кодэкса. У той жа час паводле статута мы падпарадкоўваемся заканадаўству ў сферы СМІ. Пры гэтым грае ролю стаўленне ўладаў – калі праўладны Беларускі саюз журналістаў атрымаў статус творчага без праблем, то ў нас жыццё больш складанае, – адзначыў Андрэй Бастунец.

    Аліна Суравец распавяла пра разнастайныя навучальныя праграмы, якія ладзіць ГА “БАЖ” і заклікала БАЖаўцаў Магілёўшчыны больш актыўна ў іх удзельнічаць.

    Напрыканцы сходу з інфармацыяй пра дапамогу юрыстаў ГА “БАЖ” выступіў рэдактар газеты “Вольны горад” Сяргей Няроўны. Журналісты Зміцер Салаўёў, Юрый Плоткін і Аляксандр Буракоў (малодшы) распавялі пра планы на бліжэйшы час мясцовых інтэрнэт-рэсурсаў “Магілёўскі рэгіён” http://6tv.by, https://masheka.by і https://mspring.online.

    Традыцыйна сход БАЖаўцаў прайшоў у гасцінных сценах Грамадскага цэнтра “Кола” ў Магілёве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці