• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт абароны журналістаў: «Улады Беларусі павінны неадкладна абнародаваць прычыну арышту Ларысы Шчыраковай»

    Беларускія ўлады павінны абнародаваць прычыну арышту былой журналісткі Ларысы Шчыраковай або неадкладна вызваліць яе, заявіў 9 снежня Камітэт абароны журналістаў.

    «Адсутнасць інфармацыі беларускімі ўладамі аб затрыманні былой журналісткі Ларысы Шчыраковай выклікае глыбокую занепакоенасць, — заявіў у Нью-Ёрку Карлас Марцінес дэ ла Серна, праграмны дырэктар КАЖ. — Улады павінны неадкладна раскрыць любыя абвінавачанні, вылучаныя супраць яе, і забяспечыць, каб прадстаўнікі прэсы не пераследаваліся за іх працу».

    Сына Шчыраковай забралі са школы ў прытулак для моладзі ў дзень затрымання яго маці, паведамляе праваабарончая група «Гомельская вясна».

    «Падобна на тое, што яна затрымана па крымінальнай справе, інакш яны не маглі б яе затрымаць, бо яе сын непоўнагадовы», — сказаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

    Паводле звестак БАЖ, з таго часу, як у лютым яна пайшла з журналістыкі, Шчыракова працавала фатографам, дакументуючы беларускія культурныя традыцыі.

    КАЖ звярнуўся па электроннай пошце ў Следчы камітэт Беларусі па каментар, але не атрымаў адказу.

    Чытайце яшчэ:

    “Невзирая на прямую угрозу жизни, корреспонденты продолжали работу”. Разговор с фоторедакторкой “Белсата”

    Прапагандыстка Ксенія Лебедзева зняважліва выказалася пра Дзяніса Івашына і “Радыё Рацыя”

    «Нельзя все бросить, потому что жертвы будут обесценены». В Германии проходит конференция с участием белорусских медиа

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці