• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Масмедыя ў Беларусі №1(54). Вынікі 2017 года

    СТАНОВІШЧА Ў СФЕРЫ СМІ Ў 2017 г. (АГЛЯД) PDF — ТУТ

    Заяўленая ў Беларусі лібералізацыя эканамічнага і культурнага жыцця не закранула сферу выказвання меркавання, як і іншыя сферы, звязаныя з захаваннем грамадзянскіх і палітычных правоў. Больш за тое, 2017 год апынуўся адным з найбольш цяжкіх для беларускай незалежнай журналістыкі за апошні час. Горшым становішча было толькі ў паствыбарчым 2011 годзе.

    Гэтак, калі ў 2016 годзе БАЖ зафіксаваў 13 выпадкаў кароткачасовых затрыманняў журналістаў падчас выканання імі сваіх прафесійных абавязкаў, то за 2017 год – 101 выпадак. У 10 з іх журналісты былі арыштаваныя на тэрмін ад 10 да 15 содняў. У асноўным затрыманні праводзіліся ўвесну падчас правядзення ў Беларусі масавых акцыяў пратэсту. Пасля завяршэння “гарачай вясны  — 2017 года” колькасць затрыманняў журналістаў таксама паменшылася.

    У сакавіку 2017 года пасля амаль гадавога перапынку аднавіўся судовы пераслед журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Ён працягнуўся і пасля сканчэння пратэставых акцыяў. Як след, колькасць штрафаў журналістам-фрылансерам у 2017 годзе рэзка ўзрасла – 69 выпадкаў проці 10 у 2016 г. Гэта больш, чым за тры папярэдня гады разам узятыя. Агульная сума штрафаў перавысіла 25 тысячаў еўра.

    Журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыямі, штрафуюць на падставе пратаколаў, складзеных міліцыяй паводле адвольна трактаванай імі часткі 2 арт. 22.9 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў, якая прадугледжвае адказнасць за незаконны выраб і/ці распаўсюд прадукцыі СМІ. Падобная практыка распачалася з траўня 2014 года. За 2014–2016 гг. журналісты былі аштрафаваныя паводле гэтага артыкула 48 разоў. Ва ўсіх выпадках падставай для прыцягнення іх да адказнасці стаўся не змест іх матэрыялаў, а сам факт іх з’яўлення ў замежных СМІ. У большасці выпадкаў пераследуюцца журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. Гэты тэлеканал уваходзіць у структуру Польскага тэлебачання, але пазіцыянуе сябе як першы незалежны тэлеканал Беларусі.

    31 сакавіка ў двух офісах, дзе працавалі журналісты, звязаныя з тэлеканалам “Белсат”,

    31 марта в двух офисах, где работали журналисты, связанные с телеканалом «Белсат», міліцыя зладзіла ператрусы і канфіскацыю абсталявання. ГУУС Мінгарвыканкама патлумачыла гэтыя дзеянні абаронай правоў на таварны знак па заяве праваўласніка.

    ГА “БАЖ” у сваёй заяве ад 3 красавіка звязала ператрусы і канфіскацыю абсталявання з намераў уладаў спыніць дзейнасць незалежных тэлежурналістаў у краіне, асабліва падчас масавых акцыяў пратэсту.

    Абвінавачанні ў незаконнай супрацы з замежнымі СМІ без акрэдытацыі прагучалі таксама ў крымінальнай справе супраць трох беларускіх аўтараў шэрагу расійскіх СМІ Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі (гэтак званая справа “рэгнумаўцаў”). Першапачаткова ім было прад’яўленае абвінавачанне ў распальванні нацыянальнае варажнечы па частцы 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 год. Падставай для ўзбуджэння справы стаўся зварот у Следчы камітэт з боку Міністэрства інфармацыі пра наяўнасць у публікацыях гэтых аўтараў прыкметаў праявы экстрэмізму.

    Пазней дваім з фігурантаў справы было дадаткова высунутае абвінавачанне паводле артыкула пра незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, да якой следства прыраўняла артыманне ганарараў з рэдакцыяў расійскіх СМІ. (Пазней пракурор выключыў гэты артыкул з абвінавачання праз недаказанасць сумаў, якія былі атрыманыя абвінавачанымі.) У кастрычніку 2017 г. справа была перададзеная ў суд. Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай больш за год – з моманту затрымання ў снежні 2016 года.

    “Рэпарцёры без межаў” адзначалі, што “артыкулы гэты трох блогераў з’яўляюцца спрэчнымі, але гэта не апраўдвае іх зняволенне. У адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі іх часовае затрыманне з’яўляецца ані неабходным, ані прапарцыйным.”

    28 верасня, незадоўга да перадачы справы “рэгнумаўцаў” у суд, у Беларусі быў зменены міністр інфармацыі. Новым міністрам быў прызначаны Аляксандр Карлюкевіч. У адрозненне ад сваёй папярэдніцы Ліліі Ананіч, А. Карлюкевіч мае вялікі досвед журналісцкай і рэдактарскай працы.

    У першым публічным выступе на новай пасадзе ў эфіры нацыянальнага дзяржаўнага тэлеканала “Беларусь 1” А. Карлюкевіч паведаміў пра падрыхтоўку новай рэдакцыі Закона “Аб СМІ”, закліканую забяспечыць дзяржаўнае рэгуляванне інтэрнэт-рэсурсаў і сацыяльных сетак.

    Неўзабаве пасля гэтага паводле рашэння Мінінфарма ў пазасудовым парадку быў блакаваны папулярны інтэрнэт рэсурс “Беларускі партызан” (belaruspartisan.org) , створаны вядомым журналістам Паўлам Шараметам, які трагічна загінуў ў 2016 годзе. 

    Мяркуецца, што прычынай абмежавання доступу да сайту на тэрыторыі Беларусі сталіся каментары яго наведнікаў. Уласнікі сайту перайшлі на іншую дамэнную зону і адключылі функцыю каментавання. У цяперашні час доступ да сайту belaruspartisan.by  застаецца адкрытым.

    Асноўным станоўчым вынікам 2017 г. сталася вяртанне ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду дзевяці незалежных друкаваных перыядычных выданняў, якія былі выкінутыя з шапікаў “Саюздруку” і падпісных каталогаў “Белпошты” 11 год таму.

    Гэта стала непасрэлным вынікаў сустрэчы галоўнага рэдактара газеты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў лютым 2017 года. І.Сярэдзіч перадаў кіраўніку дзяржавы спіс з дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду СМІ. Прэзідэнт паабяцаў вырашыць гэтую праблему.

    Амаль 20 незалежных грамадска-палітычных газетаў былі выключаныя з дзяржаўных сістэмаў распаўсюду 11 год таму, напярэдадні прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Тады РУП “Белпошта” адмовілася ўключаць выданні ў падпісныя каталогі, а прадпрыемствы “Саюздруку” – прадаваць іх праз газетныя шапікі.

    Скасаванне дамоваў з рэдакцыямі незалежных газетаў матывавалі, як правіла, эканамічнай немэтазгоднасцю. У выніку гэтых дзеянняў каля паловы з закранутых перыядычных выданняў спынілі сваё існаванне ў друкаваным выглядзе. У 2008 годзе на хвалі пацяплення адносінаў паміж Беларуссю і ЕС “Белпошта” і прадпрыемствы “Саюздруку” аднавілі супрацу з газетамі “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Пры гэтым шмат якія дыскрымінаваныя выданні спынілі свой выхад да 2017 года.

    Беларусь. Вынікі медыйнага 2017 года ў лічбах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці