• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Медыйныя арганізацыі свету выступілі з падтрымкай журналістаў Грузіі

    Сутыкаючыся з гвалтам, пагрозамі, затрыманнямі, знішчэннем і канфіскацыяй абсталявання, журналісты ў Грузіі ўваходзяць у святочны перыяд з няпэўнасцю і страхам за сваю бяспеку. Салідарнасць і падтрымка цяпер патрэбныя як ніколі раней.

    Медыйныя арганізацыі свету выступілі з падтрымкай журналістаў Грузіі

    Фота: Tbel Abuseridze с сайта Unsplash

    Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, якія займаюцца свабодай прэсы, свабодай выказвання, сродкамі масавай інфармацыі і журналістыкай, выказваем салідарнасць з журналістамі і медыямі ў Грузіі.

    Партнёры платформы MFRR асуджаюць пастаянныя напады і ціск на супрацоўнікаў медыяў і зноў заклікаюць афіцыйных асобаў і інстытуты ЕС да рашучай рэакцыі на гэты гвалт.

    Пратэсты супраць рашэння партыі «Грузінская мара» прыпыніць перамовы аб уступленні ў ЕС пачаліся 28 лістапада 2024 года і былі адзначаны мэтанакіраванымі і ў многіх выпадках жорсткімі нападамі на журналістаў.

    Журналіст Аляксандр Кешэлашвілі з незалежнай медыя-арганізацыі Publika.ge з Тбілісі расказаў пра напад на яго ў першы дзень пратэстаў. Кешэлашвілі здымаў пратэсты, калі на яго напала група паліцыянтаў у масках. Аляксандр паспрабаваў перайсці ў бяспечнае месца, але паліцэйскі схапіў яго ззаду.

    «Я крычаў: „Я журналіст!“,» — успамінае ён, падкрэсліваючы, што быў у шлеме і камізэльцы з надпісам «Прэса». Тым не менш паліцыя канфіскавала яго абсталяванне, паваліла на зямлю і збіла па галаве. Затым яго зацягнулі за паліцэйскі кардон, надзелі кайданкі і змясцілі ў фургон. У паліцэйскім участку яго праінфармавалі, што ён арыштаваны, але не назвалі прычыну. Пасля яго адвялі да лекара, які канстатаваў пералом носа і страсенне мазгоў.

    Гэта толькі адзін з прыкладаў жорсткіх нападаў на прадстаўнікоў медыяў. З 28 лістапада платформа MFRR зафіксавала не менш за 80 выпадкаў фізічных нападаў, слоўных абраз і перашкодаў журналістам падчас прымусовай ліквідацыі пратэстаў. Паводле дадзеных мясцовых медыяарганізацый, найбольш пацярпелі незалежныя і крытычна настроеныя да ўрада СМІ, пераважна з Тбілісі.

    Гурам Рагава з тэлеканала For­mu­la TV быў жорстка збіты спецназам, што пацверджана відэакадрамі ад Radio Tavi­su­ple­ba і For­mu­la TV. Ён атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны. Паводле паведамленняў, у журналіста зафіксаваныя пераломы костак твару і шыйных пазванкоў у выніку гвалту на пратэстах.

    Напады таксама здзяйсняліся, верагодна, групамі самаабароны. Адзін з інцыдэнтаў, які набыў шырокую вядомасць з‑за сваёй жорсткасці, тычыўся журналісткі Макі Чыхладзэ і аператара Георгія Шэцірулі з TV Pire­li. Група нападнікаў у чорным спачатку выкарыстала тое, што выглядала як пярцовы газ, а затым перайшла да фізічнага гвалту. Чыхладзэ павалілі на зямлю, а Шэцірулі ўдарылі нагой у галаву, калі ён спрабаваў сябе абараніць.

    Гэтыя беспрэцэдэнтныя напады на медыі ў Грузіі адбываюцца ў кантэксце хуткага пагаршэння свабоды прэсы і  размывання дэмакратычных свабод. У апошнія месяцы медыяландшафт краіны стаў больш варожым і небяспечным, а прававыя і інстытуцыйныя меры выкарыстоўваюцца для пераследу і запалохвання крытычных галасоў. Адначасова дзяржаўныя кампаніі па дыскрэдытацыі незалежнай журналістыкі працягваюцца.

    Прыкметы захопу ўлады ў Грузіі надзвычай трывожныя, бо «Грузінская мара» кантралюе асноўныя дзяржаўныя ўстановы, уключаючы судовую сістэму.

    У выніку беспакаранасць за злачынствы супраць журналістаў з’яўляецца шырока распаўсюджанай з’явай, расследаванні часта з’яўляюцца недастатковымі, а злачынцы рэдка прыцягваюцца да адказнасці, асабліва калі яны належаць да паліцыі.

    Акрамя таго, цяпер асабліва важна, каб грамадскія медыі намагаліся забяспечваць збалансаванае і аб’ектыўнае асвятленне падзей. Асаблівую заклапочанасць выклікае палітычны ўплыў «Грузінскай мары» на Грузінскую грамадскую вяшчальную кампанію. Грамадскі вяшчальнік павінен служыць інтарэсам грамадства і супрацьстаяць палітычнаму ціску.

    Мы паўтараем наш заклік да інстытутаў ЕС і заклікаем іншых стратэгічных партнёраў грузінскага ўрада, асобныя краіны і міжнародныя структуры ўвесці санкцыі супраць «Грузінскай мары», яе лідараў і ўсіх іншых устаноў і асоб, датычных да парушэнняў правоў чалавека і падрыву дэмакратычных прынцыпаў.

    На момант напісання заявы MFRR зафіксавала напады на 81 журналіста. Колькасць можа змяняцца ў залежнасці ад развіцця падзей. Гэтая заява была падрыхтаваная пры падтрымцы Media Free­dom Rapid Response (MFRR) (MFRR) — агульнаеўрапейскага механізма, які адсочвае, кантралюе і рэагуе на парушэнні свабоды прэсы і СМІ ў краінах-членах ЕС, краінах-кандыдатах і Украіне.

     

    The Belaru­sian Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists

    Euro­pean Cen­tre for Press and Media Free­doms (ECPMF)

    Inter­na­tion­al Press Insti­tute (IPI)

    The Euro­pean Fed­er­a­tion of Jour­nal­ists (EFJ)

    OBC Transeu­ropa (OBCT)

    Free Press Unlim­it­ed (FPU)

    BH Jour­nal­ists Asso­ci­a­tion — BHJA, Bosnia and Herze­gov­ina 

    Fly­ing Broom Women’s Com­mu­ni­ca­tion and Research Asso­ci­a­tion, Türkiye

    Velvele — Queer Media Col­lec­tive (Turkey & Cat­alo­nia) 

    Media and Law Stud­ies Asso­ci­a­tion (MLSA) , Turkey 

    Voys Media, Turkey

    Muzir.org

    Bur­sa Haber Ajan­sı

    Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists (GC), Türkiye

    Asso­ci­a­tion of Euro­pean Jour­nal­ists AEJ

    Media and Migra­tion Asso­ci­a­tion (MMA), Turkey

    Basın Kulübü Derneği (PCA) Turkey

    Fayn, Turkey

    Sol­fa­sol, Turkey

    Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists of Alba­nia 

    Hun­gar­i­an Press Union 

    Flem­ish Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists (VVJ), Bel­gium

    Asso­ci­a­tion des jour­nal­istes pro­fes­sion­nels (AJP), (Bel­gium)

    Roman­ian Trade Union of Jour­nal­ists Medi­aSind

    Lithuan­ian Jour­nal­ists Union

    Soci­ety of Jour­nal­ists, War­saw

    Eston­ian Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists

    Inde­pen­dent Trade Union of Jour­nal­ists and Media Work­ers (NMace­do­nia)

    Swedish Union of Jour­nal­ists, Swe­den

    Inde­pen­dent Jour­nal­ists’ Asso­ci­a­tion of Ser­bia (Ser­bia)

    The Nor­we­gian Union of Jour­nal­ists 

    Slovene Asso­ci­a­tion of Jour­nal­ists

    Trade Union of Croa­t­ian Jour­nal­ists

    The Dan­ish Union of Jour­nal­ists

    Jour­nal­ists’ and Media Work­ers’ Union (Rus­sia)

    Ital­ian Nation­al Press Fed­er­a­tion (FNSI)

    Free Press for East­ern Europe (FPEE)

    Civ­il Rights Defend­ers

    Reporters With­out Bor­ders (RSF)

    mrc — Medi­an Research Cen­tre (MRC)

    The Fix

    Union for Jour­nal­ists in Fin­land

    Açık Radyo, Türkiye

    EVN Report, Arme­nia

    Pro­gres­sive Con­tem­po­rary Jour­nal­ists’ Asso­ci­a­tion (PJA) / Çağ­daş Gazete­cil­er Derneği (ÇGD), Türkiye

    The Nation­al Asso­ci­a­tion of Hun­gar­i­an Jour­nal­ists (MÚOSZ)

    Arti­co­lo 21

    Jour­nal­ists Union of Turkey (TGS)

    Ice­landic Union of Jour­nal­ists

    Croa­t­ian Jour­nal­ists Asso­ci­a­tion (CJA)

    Hetq, Arme­nia

    SNJ-CGT, France

    dju in ver.di, Ger­many

    Active­Watch

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці