• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Бабруйску абралі дэлегатаў на Х з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў

    Агульны сход мясцовых сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прайшоў 28 лютага ў Бабруйску.

    На ім прысутнічалі кіраўнікі ГА “БАЖ” – старшыня Андрэй Бастунец і яго намесніца Аліна Суравец.

    Асноўнай задачай сустрэчы стала абранне дэлегатаў ад бабруйскіх бажаўцаў на красавіцкі агульны з’езд журналісцкай арганізацыі. З чым бабруйскія журналісты паспяхова справіліся: прадстаўляць іх на з’ездзе будуць Марына Маўчанава і Яўген Чапурышкін.

    Былі абмеркаваны іншыя пытанні. У прыватнасці, ідэя правесці ў Бабруйску рэспубліканскі творчы конкурс сярод бажаўцаў – на лепшае фота, верш, аўтарскую песню. Таксама разгледжана заява на ўступленне ў  арганізацыю блогера, даўняга аўтара «Бобруйского курьера».

    Скончыўся сход чаяваннем і зносінамі ў кулуарах.

    Трэба адзначыць, што 1 сакавіка 2018 г. спаўняецца 20 гадоў як была створаная Бабруйская філія ГА “БАЖ”. З 2002 г. філіяй кіраваў, а потым, пасля зняцця філіі з уліку, – каардынаваў ў Бабруйску дзейнасць БАЖаўцаў, журналіст, пісьменнік, галоўны рэдактар ​​«Бобруйского курьера» Анатоль Санаценка.

    У 2017 г. лідарам бабруйскай БАЖаўскай суполкі была абраная Марына Маўчанава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці