У Мінску прайшоў сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд ГА «БАЖ»
19 сакавіка ў мінскім офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прайшоў сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд арганізацыі.
Пасля невялікага абмеркавання дэлегатамі на з’езд былі абраныя вядомы юрыст Міхаіл Пастухоў і журналістка Марыя Савушкіна.
Яшчэ адзін сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд пройдзе ў офісе ГА «БАЖ» 27 сакавіка а 18 гадзіне.
Нагадаем, што з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў запланаваны на 20 красавіка. На з’ездзе дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання.
Стаць дэлегатам з’езду і, адпаведна, галасаваць за рашэнні, якія будуць там прымацца, можа любы сябра арганізацыі праз удзел у сходзе суполкі ў сваім горадзе ці рэдакцыі.
Падрабязней пра механізм і квоты вылучэння дэлегатаў – тут.