• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэйтынгу свабоды слова Беларусь засталася ніжэй за Расію, Гандурас і Бангладэш

    Міжнародная недзяржаўная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) прэзентавала Сусветны індэкс свабоды слова. Беларусь, па меркаванні экспертаў RSF, засталася на 153-м са 180 месцаў.

    У спробе аслабіць расійскі ўплыў на Беларусь і выйсці з эканамічнага крызісу, рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе здабыць кантакты з міжнароднай супольнасцю і сцерці вобраз «апошняга дыктатара Еўропы». Аднак, акрамя вызвалення з турмаў галоўных палітычных вязняў, у краіне нічога не змянілася. Пазаштатныя журналісты, якія працуюць у незалежных СМІ, заснаваных за мяжой, не могуць атрымаць акрэдытацыю і церпяць пераслед з боку судовых органаў, – адзначаюць у сваім дакладзе “Рэпарцёры”.

    Баючыся дэстабілізацыі становішча, звязанага з украінскім крызісам, улады саджалі ў турму як прарасійкіх, так і антырасійскіх блогераў (аўтары «Reg­num» і Эдуард Пальчыс з 1863x.com – рэд.). Нешматлікія журналісты былі арыштаваныя або цярпелі гвалт у 2016 годзе. Але зацішша скончылася ў сакавіку 2017 года, калі беспрэцэдэнтная хваля пратэстаў прывяла да істотнага пагаршэння сітуацыі, — гаворыцца ў дакладзе.

    Сярод суседзяў Беларусі ў рэйтынгу Бангладэш — 146 месца, Расія — 148‑е, Таджыкістан — 149‑е, Дэмакратычная рэспубліка Конга — 154‑е.

    Украіна ў рэйтынгу RSF займае 102‑ю пазіцыю, Польшча — 54‑ю, Літва — 36‑ю, Латвія — 28‑ю пазіцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці