Зміцер Панкавец ніколі не быў кіраўніком Камісіі па этыцы БАЖ. БАЖ рашуча асуджае любы хатні гвалт
10 сакавіка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў лічыць неабходным пракаментаваць сітуацыю адносна публікацыі абвінавачанняў у хатнім гвалце з боку Змітра Панкаўца.
БАЖ падкрэслівае, што Зміцер Панкавец ніколі не быў старшынём Камісіі па этыцы БАЖ.
Зміцер Панкавец не атрымліваў і не мог атрымліваць такую прапанову ад кіраўніцтва БАЖ, бо сябры камісіі абіраюцца выключна з’ездам БАЖ, а старшыня камісіі — выключна сябрамі самой камісіі. Гэта прапісана ў Статуце БАЖ.
Камісія па этыцы БАЖ вымушана спыніла сваю працу ў 2021 годзе ў сувязі з юрыдычнай ліквідацыяй арганізацыі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў рашуча асуджае любы хатні гвалт і разлічвае на ўсебаковае расследаванне агучаных інцыдэнтаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Аліна Коўшык прызначана кіраўніцай «Белсата»
15.11.2024
Глыбоцкая раёнка напісала пра «экстрэмісцкую дзейнасць» журналіста з Глыбокага і яго калегі
16.09.2024
«Вялікі крызіс жанру». Рэдакцыя «Белсату» адказала на прапагандысцкі сюжэт БТ
09.02.2024
«Увесь горад на вушах». Што адбываецца ў Гродне пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім»
29.10.2024