Агнешка Рамашэўская-Гузы. Яна стварыла «Белсат». ВІДЭА
Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». На Радыё Свабода выйшла вялікае відэаінтэрв’ю, у якім журналіст Дзміртый Гурневіч раскрывае Рамашэўскую з іншага, не зусім звыклага ракурсу.
«Запісаў вялікую гутарку з Агнешкай Рамашэўскай, — піша ў Facebook Дзмітрый Гурневіч. — Не пра Белсат. Пра яго там толькі першае пытанне. Гаварылі мы пра яе погляды, якія многія лічаць прычынай звальнення. Што ж там за погляды такія? Яна расказала. Таксама пра сувязі з партыяй «ПіС». Але для мяне самым цікавым быў расповед пра барацьбу польскай апазіцыі з камуністамі ў 1980-ыя».
Рамашэўская-Гузы — ветэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1980‑я гады. Яна расказвае, як гэтае змаганне адбывалася, ці ёсць у ім паралелі з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што сёння Польшча адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасць».