• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Гаруновіч: «Часам мы марым пра нейкія подзвігі, але забываемся пра невялікія крокі»

    Спартыўны журналіст Алег Гаруновіч выказаўся на сваёй старонцы ў фэйсбуку пра тое, чаму сёння беларуская мова і пашырэнне ведаў аб беларускай гісторыі хаця б у межах сям’і і ёсць сапраўдны подзвіг.

    Ідзе змаганне за дзяцей. Знаёмая ўсхваляваная і абураная.

    Прывяла дзіцёнка ў садочак — а яго адразу ў актавую залу. Слухаць гімн, глядзець на сцяг.

    Рэжым Лукашэнкі ўбогі, тут няма пра што спрачацца, але ён мае хоць нейкі план. Кволы, тупы, гэтакі ж убогі, як сам, але план: дурманіць, замбаваць, убіваць у галовы. Нехта, ды запомніць, нехта, ды паверыць

    Ну, а што можам супрацьпаставіць гэтаму мы акрамя роспачы і абурэння? Ад знаёмай я так і на пачуў самыя відавочныя варыянты: беларуская мова, веданне гісторыі, тлумачэнне дзіцёнку, якія бываюць сцягі. Так, гэта трэба закладаць з маленства. Мякка, акуратна, з улікам пагроз (каб дзіцёнак не крычаў загадчыцы садка «Жыве Беларусь!»), але трэба рабіць

    Мне шкада, што бацькі ў дзяцінстве мне не тлумачылі, чаму мы, беларусы, размаўляем па-руску, хаця ў нас ёсць свая мова.

    Гэты момант неяк не прагаворваўся ўслых, і я не ўпэўнены, што зараз прагаворваецца, нават у асяроддзі тых, хто ўсім сэрцам за перамены. Не было ў маёй сям’і зафіксаванага ўсведамлення, што беларуская мова – то вялікая каштоўнасць. Што яе трэба ведаць, трэба вучыць, бо гэта наша.

    Маю такое назіранне: часам мы, людзі, марым пра нейкія подзвігі, але забываемся пра невялікія крокі, якія можам зрабіць проста зараз. Час мінае, подзвігаў няма, а ты праз год ці два аглядаешся назад і думаеш: блін, калі б я тады пачаў рабіць невялікія крокі, я ўжо адолеў бы вялікі шлях. І далей нічога не робіш. Ну, так душа хоча чагосьці глабальнага, каб усё і адразу, а тут гэта мова – ну, неяк несур’ёзна.

    Але, як па мне, сёння беларуская мова і пашырэнне ведаў аб беларускай гісторыі хаця б у межах сям’і і ёсць сапраўдны подзвіг.

    Анна Ефременко: белорусского языка в моей жизни за пределами стерильных рамок уроков не было вовсе

    «А ці ёсць яшчэ Беларусь?» Пост вядомага журналіста і прадпрымальніка выклікаў гарачае абмеркаванне

    «Мы адказныя за тое, што будуць ведаць нашчадкі». Журналістка Зоя Хруцкая пра жыццё і планы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці