• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Залеўскі патлумачыў, чаму сыходзіць з «Белсата»

    Твар «Белсата» Алесь Залеўскі сыходзіць з тэлеканала. Алесь працаваў на «Белсаце» ад моманту стварэння тэлеканала ў 2008 годзе. Спачатку ён працаваў у варшаўскім бюро, быў вядучым перадачы «Тыдзень у Аб’ектыве». Залеўскі нейкі час з’яўляўся тварам тэлеканала.

    Потым журналіст вярнуўся з Польшчы ў Беларусь. З’яўляўся аўтарам цыклу «Рэпартаж Залеўскага», а потым перадачы «Людскія справы».

    Сам Алесь Залеўскі тлумачыць, што сыходзіць з тэлеканала без канфлікту з кіраўніцтвам.

    «Я аддаў «Белсату» траціну жыцця, ён стаў часткай мяне. Я трапіў на тэлеканал 21-гадовым хлопцам. У мяне была сустрэча з дырэкцыяй тэлеканала, дзе мы абмеркавалі маю ролю ў сённяшнім тэлеканале. На жаль, на сёння не знойдзена такіх формаў, якія маглі б нас задавальняць, каб яны маглі выстральнуць, як некалі «Людскія справы».

    Не выключаю, што супрацоўніцтва ў нейкім фармаце будзе працягнута. Цяпер я знаходжуся ў Казахстане, дзе працую над дакументальным праектам. Яшчэ тры месяцы я буду з’яўляцца супрацоўнікам тэлеканала. За гэты час я планую знайсці сябе, зразумець, куды рухацца далей», — сказаў нам Алесь Залеўскі.

    Алесю Залеўскаму 32 гады, ён родам з Абухава з‑пад Гродна. Жанаты, бацька дваіх дзяцей.

    Абмеркаваць тэкст можна на старонцы ў FB

    Падпісацца на наш Telegram-канал можна ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці