• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алеся Ляўчука ў пяты раз аштрафавалі паводле сумнавядомага артыкула 22.9 КаАП

    Чарговы суд у дачыненні да сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” адбыўся 3 сакавіка, прычым Алесь Ляўчук даведаўся пра гэта за 14 хвілін да пачатку судовага працэсу, атрымаўшы sms-паведамленне. 

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/20180227_ber_pratakol_liauchuku_01_khar-660x440_0.jpg

    Як ужо паведамлялася, 26 лютага супрацоўнік Маскоўскага РАУС горада Брэста Раман Трафімук сустрэў незалежнага журналіста ў краме і перадаў яму пазоў у міліцыю, дзе на Алеся Ляўчука быў складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб або распаўсюд прадукцыі СМІ).

    Падставай для складання пратакола стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат”. У ім распавядалася пра тое, што вуліцу Шаўчэнкі ў Брэсце адрамантавалі не цалкам, як гэта адзначылі чыноўнікі гарвыканкама ў сваіх справаздачах.

    Пасля складання пратакола Ляўчук быў папярэджаны, што справа мусіць быць разгледжаная 2 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста, аднак ў гэты дзень судовы працэс не адбыўся.

    Паводле Алеся Ляўчука, раніцай 3 сакавіка ён атрымаў sms-паведамленне на мабільны тэлефон, дзе было адзначана, што разгляд ягонай справы адбудзецца а 10‑й гадзіне раніцы. Цікава, што sms-паведамленне прыйшло за 14 хвілін да пачатку судовага пасяджэння.

    Прысутнічаць на гэтым працэсе журналіст не здолеў, але гэта не перашкодзіла суддзі Маскоўскага раёна Брэста Раману Карабану вынесці рашэнне, паводле якога сябра ГА “БАЖ” пакараны штрафам у памеры 25 базавых велічынь (612,5 рублёў).

    Алесь Ляўчук намераны абскардзіць рашэнне суда, бо лічыць, што не быў належным чынам папярэджаны пра судовае пасяджэнне.

    Фота belsat.eu

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці