• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускаму альманаху для дзетак і падлеткаў «Жэўжык» патрэбна дапамога

    Каманда энтузіястаў, якія працуюць над стварэннем унікальнага альманаха «Жэўжык», звярнулася па дапамогу. «Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сапраўдны культурны праект, які дапамагае дзецям і падлеткам пазнаць беларускую мову і культуру.

    Альманаху «Жэўжык» патрэбна дапамога

    «Каб «Жэўжык» жыў і развіваўся, нам патрэбна ваша падтрымка. Кожны ваш унёсак дапаможа нам працягваць выпускаць альманах і рабіць яго даступным для большай колькасці дзяцей.

    Акрамя таго, вы можаце стаць мецэнатам і дапамагчы дзецям, якія жадаюць вучыцца ў нашай анлайн-школцы, але не маюць фінансавай магчымасці», — напісала каманда праекта.

    Чаму гэта важна?

    Новыя выпускі «Жэўжыка»

    «Жэўжык» — гэта не проста альманах, а сродак захавання і распаўсюджвання беларускай мовы і культуры сярод дзяцей.

    Магчымасці для дзяцей

    Ваша падтрымка дазволіць большай колькасці дзяцей далучыцца да заняткаў па беларускай мове і літаратуры.

    Захаванне культуры

    Разам мы зможам данесці беларускую мову і культуру да большай колькасці дзяцей, якія жывуць як у Беларусі, так і за мяжой.

    Як вы можаце дапамагчы?

    • Падтрымаць выданне новых нумароў альманаха праз штомесячныя ці адзіныя ўнёскі.
    • Стаць мецэнатам для дзіцяці, аплачваючы штомесяц яго заняткі па беларускай мове і літаратуры.
    • Набыць ужо выдадзеныя нумары («Родная мова», «Музычныя інструменты» і творчы «Зімовы сшытак») для сябе і сваіх сяброў.
    • Падзяліцца праектам з сябрамі і знаёмымі, каб больш людзей даведаліся пра клуб «Жэўжык».

    Падтрымаць праект можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці