• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Фядута: «Справа наша ў абласным судзе, і я чакаю пачатку працэсу»

    11 ліпеня споўнілася роўна 15 месяцаў, як у Маскве быў схоплены вядомы журналіст, паліттэхнолаг, пісьменнік, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. «Народная Воля» атрымала ад яго чарговы ліст.

    «У мяне ўсё адносна нармальна, — піша Аляксандр. — Падчас адчуваю сябе Артурам Артуравічам з булгакаўскага «Бегу», калі ўся камера проціў ночы пачынае паляванне на тараканаў. На шчасце, тараканаў не так ужо і шмат, але прагульваюцца яны з зайздроснай рэгулярнасцю. Як правіла, паляванне завяршаецца пахаваннем трэцяга таракана, пасля чаго наша камера з самазадаволеным пачуццём выкананага абавязку адыходзіць да сну».

    Адгукнуўся Фядута і на сезонныя клопаты беларусаў, згадаўшы сямейныя дбанні на лецішчы. «Марына Уладзіміраўна (жонка журналіста Марына Шыбко) час ад часу падкормлівае мяне інфармацыяй пра жыццё панскага двара: то ў яе гібее на карані ўраджай петуній, то бягонія радуе вока. Гэта ўсё нейкая невядомая мне садавіна-гародніна», — жартуе Аляксандр.

    Але галоўная бітва на лецішчы — з кратамі, якія «паўстаюць гэткімі грэкамі-ахейцамі, што асаджваюць наш дамок, своеасаблівую Трою-Іліён». Фядута згадвае свой колішні ўнёсак у перамогу:

    «І я быў Гамерам — брадзіў па ўчастку з рупарам у руцэ і гарлапаніў проста ў нару: «Крот, крот, хрэн табе ў рот! Сыходзь у чужы агарод!»

    Гэта, праўда, мала дапамагала ў барацьбе з падземнымі Адысеямі. Але чаго чакаць ад такіх нізкапробных вершыкаў? Тут нават высокая паэзія наўрад ці падзейнічала б».

    Пра рэчы вельмі сур’ёзныя Фядута кажа спакойна: «Справа наша ў абласным судзе, і я чакаю пачатку працэсу. Магчыма, будзе крыху весялей».

    Ну і, віншуючы «Народную Волю» з днём нараджэння, ён нязменна галантны: «Мой паклон роднай рэдакцыі. Дамам цалую ручкі, а джэнтльменам гэтыя часткі цела (рукі) паціскаю. Перад Іосіфам Паўлавічам, як заўсёды, з пачцівасцю здымаю капялюш».

    Нагадаем, што Аляксандр Фядута разам з Рыгорам Кастусёвым і Юрасём Зянковічам з’яўляецца фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці