• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах

    Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» знаходзіцца ў СІЗА № 6 у Баранавічах ад 27 лістапада. Да таго Аляксандра Манцэвіча ўтрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне.

    Сёлета 3 лістапада суд Маладзечанскага раёна ў асобе суддзі Аляксандра Іршына прызнаў Аляксандра Манцэвіча вінаватым у дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369–1 Крымінальнага кодэкса). Манцэвіча асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і да штрафу памерам 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў.

    Сваёй віны асуджаны рэдактар незалежнага СМІ не прызнаў, у сваім апошнім слове на судзе ён казаў пра тое, што ганарыцца сваімі продкамі, сваімі роднымі, сябрамі і «Рэгіянальнай газетай», што была разам са сваімі чытачамі на працягу больш як 25-ці гадоў: «Я не летуценнік, але ўпэўнены, што некалі з’явіцца вуліца імя “Рэгіянальнай газеты”, якая мацавала аўтарытэт беларускай нацыі, жыла клопатамі чытачоў і пісала праўду».

    У ліпені 2021 года рэдакцыя «Рэгіянальнай газеты», якая асвятляла жыццё Маладзечна і памежжа Мінскай і Гродзенскай абласцей, вымушана прыпыніла выпуск друкаванага выдання і засяродзілася на інтэрнэт-версіі. Пазней Мінінфарм на падставе рашэння суда Маладзечанскага раёна ўнёс сайт і тэлеграм-канал «Рэгіянальнай газеты» ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля атакі сілавікоў на рэдакцыю і затрымання галоўнага рэдактара сёлета ў сакавіку, той жа суд прызнаў «экстрэмісцкім» яшчэ і кантэнт выдання ў сацсетцы «ВКонтакте».

    Рэдактара Аляксандра Манцэвіча затрымалі 15 сакавіка 2023 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў Вілейцы, і з таго моманту ўтрымліваюць пад вартай — спачатку змясцілі ў ІЧУ Маладзечна, а пасля 72 гадзін папярэдняга затрымання перавялі ў следчую турму № 8 Жодзіна (Мінская вобласць).

    Ператрусы тады правялі таксама ў супрацоўнікаў рэдакцыі. Сілавікі забіралі аргтэхніку і грошы, ва ўсіх узялі падпіску пра неразгалошванне таямніцы следства.

    Паводле абвінавачання , Аляксандр Манцэвіч на пасадзе кіраўніка рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» разам з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года нібыта распаўсюджваў у друкаваным выданні і афіляваных інтэрнэт-рэсурсах ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць беларускую дзяржаву і яе органы ўлады.

    Следства сцвярджала, што «ў артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

    6 красавіка 2023 года праваабаронцы прызналі Аляксандра Манцэвіча палітычным вязнем. «Лічым, што дзеянні ў дачыненні да яго з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова», — гаварылася ў заяве праваабарончай супольнасці.

    5 жніўня журналіст сустрэў за кратамі свой 65-гадовы юбілей.

    Сваякі, сябры і калегі  просяць падтрымаць яго лістамі, пасылкамі і грашовымі пераводамі на адрас:  225413, Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Следчы ізалятар № 6. Аляксандру Барысавічу Манцэвічу.

    Чытайце яшчэ:

    БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня

    «Белсат»: Нашу журналістку з Вільні змушаюць пакінуць тэрыторыю Еўразвязу

    У шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ўвайшоў намеснік БАЖ Алег Агееў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці