Аляксандраў даслаў ліст на волю ліст: Усё будзе добра. Пішам далей
2 ліпеня 2022
Андрэй Аляксандраў 26 чэрвеня даслаў на волю ліст, у якім падзяліўся ўражаннямі ад суда і распавёў пра свой настрой.
«Увесь чэрвень баўлю ў вандроўках — лета як мае быць, — піша Андрэй. — Суд у нас сакрэтны, але падтрымку і ўсе флюіды добра адчуваю. Зараз дакладна самы цікавы ды разнастайны час за апошнія паўтары гады, хаця б таму, што амаль штодня бачуся і нават сяджу побач з дарагімі мне людзьмі.
Настрой у нас бадзёры, хваляванне, бадай, толькі ад радасці бачыць адно аднаго, палёт нармальны.
Цудаў не будзе, але іх ніхто і не чакаў. Тут без навінаў і сюрпрызаў.
Як праходзіць лета? І як увогуле зараз выглядае жыццё? Адсюль мала што бачна, а ў тэлевізары адна суцэльная вайна. А як там мір?
Усё будзе добра. Пішам далей».
Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Выйшла на волю галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына
09.12.2024
Пракуроры Брэсцкай вобласці ад пачатку года «выявілі» амаль 200 «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
10.07.2024
Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»
24.07.2024
Міжнародны праект у падтрымку палітвязняў распачынае збор сродкаў на BySol
07.10.2024