АМАП у Мінску затрымаў журналіста Андрэя Шаўлюгу. Яго адпусцілі прыкладна праз дзве гадзіны
23 чэрвеня 2020
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У Мінску падчас затрыманняў людзей каля крамы symbal.by знік фатограф Андрэй Шаўлюга. Прыкладна праз дзве гадзіны яго адпусцілі з Савецкага РАУСа Мінска.
Сёння каля 20‑й гадзіны вечара побач з крамаю symbal.by на праспекце Машэрава, 8 у Мінску адбыліся затрыманні.
На месцы падзей працаваў пазаштатны фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга.
Пасля затрыманняў у рэдакцыі не было сувязі з журналістам.
У 22.20 стала вядома, што Андрэя Шаўлюгу адпусцілі з Савецкага РАУСа Мінска. Пратакол не складалі, тэхніку не забралі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: TikTok-акаўнт «Позірка» і Telegram-канал «Беларусь Сегодня»
14.01.2025
Журналіст Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы
21.06.2024
БАЖ зноў вылучыў Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА/Гільерма Кано
14.02.2024
Суд абвесціў пра ліквідацыю БелаПАН
11.03.2024