• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Amnesty International выступіла з публічнай заявай з нагоды ціску на недзяржаўныя медыя ў Беларусі

    Вядомая праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з публічнай заявай з нагоды ціску на недзяржаўныя медыя ў Беларусі. Адзначаецца, што затрыманні журналістаў, пераслед незалежных сродкаў масавай інфармацыі і новае празмерна абмежавальнае заканадаўства ўказваюць на нізкі ўзровень свабоды слова

    Праву на свабоду слова ў Беларусі быў нанесены шэраг сур’ёзных удараў у апошнія тыдні — наступ уладаў на журналістаў і незалежныя сродкі масавай інфармацыі працягваецца. Апошнія крокі з боку беларускіх уладаў прадэманстравалі намер ліквідаваць усе крытычныя галасы ў краіне і пасзбавіць людзей у Беларусі магчымасці свабоднага доступу, абмену і распаўсюду інфармацыі ды ідэй,  — гаворыцца ў заяве.

    Аўтары заявы згадваюць «справу Белта», змены ў заканадаўства ў галіне СМІ, блакаванне сайту «Хартыя’97″.

    Amnesty Inter­na­tion­al заклікае беларускія ўлады неадкладна адмяніць змены ў заканадаўства ў галіне СМІ і прывесці сваё заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. А таксама аднавіць доступ да сайта  «Хартыя’97», ды спыніць пераслед журналістаў.

    «Замест таго, каб душыць плюралізм і адкрытую дыскусію, улады павінны ствараць умовы, у якіх права на свабоду слова паважаецца, а журналісты могуць працаваць, не баючыся рэпрэсій», — адзначаецца ў заяве Amnesty Inter­na­tion­al.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці