• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Масмедыя ў Беларусі №5(45) (кастрычнік – снежань 2015 г.)

    “У Беларусі змены заўсёды адбываюцца па прынцыпе “адзін крок наперад – два назад… Нам патрэбныя не касметычныя змены, а сістэмныя рэформы беларускага медыязаканадаўства” – Міхась Янчук, намеснік старшыні ГА “БАЖ”.

    СТАНОВІШЧА Ў СФЕРЫ СМІ Ў КАСТРЫЧНІКУ – СНЕЖНІ 2015 г. (АГЛЯД)

    16 кастрычніка ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары.

    Паствыбарчы перыяд не ўнёс істотных зменаў у становішча ў галіне сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Чарговая падпісная кампанія на друкаваныя выданні прайшла ва ўмовах дыскрымінацыі незалежных газетаў. Пры гэтым была працягнутая практыка бюджэтнага фінансавання дзяржаўных медыяў (на пазаконкурснай аснове), іх адміністрацыйнай падтрымкі ды іншых прывілеяў з боку ўлады. Сярод найбольш трывожных падзеяў – новая хваля адміністрацыйнага пераследу журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Пакудб невядома, ці з’яўляюцца новыя пратаколы супраць журналістаў у Гомельскай вобласці мясцовай ініцыятывай або сведчаць пра вяртанне да ранейшай палітыкі на рэспубліканскім узроўні.

    У цэнтры ўвагі журналістаў і СМІ напрыканцы 2015 года было ўручэнне Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Пры гэтым дзяржаўныя тэлеканалы цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі не паказвалі.

     

    АСНОЎНЫЯ ПАДЗЕІ Ў СФЕРЫ СМІ Ў КАСТРЫЧНІКУ – СНЕЖНІ 2015 г.

    НЯРОЎНЫЯ ЎМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ ПАДПІСНОЙ КАМПАНІІ 2016 г.

    Падпісная кампанія на перыядычныя друкаваныя выданні, якая адбывалася напрыканцы 2015 г., прадэманстравала няроўныя ўмовы гаспадарання для дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. У той час як рэдакцыі некалькіх недзяржаўных медыяў («Газета Слонімская», «Intex-пресс», “СН плюс. Свободные новости плюс” і інш.) атрымалі адмовы ад дзяржаўнага прадпрыемства-манапаліста “Белпошта” на просьбу ўключыць іх выданні ў падпісны каталог, падпіска на дзяржаўную прэсу праводзілася з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу.

    Так, адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска “з мэтай забеспячэння дакладнага інфармавання грамадзянаў пра сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з пачаткам падпісной кампаніі на 1‑е паўгоддзе 2016 года” звярнулася да кіраўнікоў арганізацыяў раёна з просьбай арганізаваць падпіску  “на асноўныя рэспубліканскія і гарадскія друкаваныя выданні” паводле спісу і скласці справаздачу па яе выніках.

    Паводле паведамленняў праваабарончага рэсурсу mahilyowspring.org , на магілёўскіх заводах супрацоўнікам настойліва раілі падпісацца на мясцовую дзяржаўную прэсу і выдавалі бланкі заяваў на ўтрыманне з заробку работнікаў грошай на падпіску.

    Адміністрацыя адкрытага акцыянернага таварыства “Крычаўцэментшыфер” (г. Крычаў, Магілёўская вобл.) загадала кіраўнікам падраздзяленняў арганізаваць падпіску на “кантраляваныя” перыядычныя выданні з указаннем іх назваў і колькасці паасобнікаў, якія маюць быць выпісаныя.

     

    БЮДЖЭТНАЕ ФІНАНСАВАННЕ ДЗЯРЖАЎНЫХ СМІ

    У законе “Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 г.” ад 30 снежня 2015 г. прадугледжана вылучэнне каля 45 млн еўра (900 120 843,0 тыс. руб.) на фінансаванне дзейнасці дзяржаўных СМІ. У тым ліку на тэлебачанне і радыёвяшчанне – каля 36,6 млн еўра (734 815 075,0 тыс. руб.), на перыядычны друк і выдавецтвы – каля 3,5 млн еўра (69 154 793,0 тыс. руб.), на “іншыя пытанні ў галіне СМІ” — 4,7 млн еўра (96 150 975,0 тыс. руб.).

    Пры гэтым фінансаванне вылучаецца на пазаконкурснай аснове. Гэтак, 26 дзяржаўных газетаў і часопісаў, якія атрымаюць дапамогу з рэспубліканскага бюджэту ў 2016 годзе, вызначаныя пастановай урада №966 ад 19 лістапада 2015 года.

     

    АДНАЎЛЕННЕ ПЕРАСЛЕДУ ЖУРНАЛІСТАЎ ЗА СУПРАЦУ З ЗАМЕЖНЫМІ СМІ

    Напрыканцы 2015 г. аднавіўся адміністрацыйны пераслед журналістаў, матэрыялы якіх з’яўляліся ў замежных СМІ.

    24 снежня пратакол быў складзены ў дачыненні да гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай (пратакол быў складзены Гомельскім РАУС без удзелу журналісткі, якая ў гэты час была ў адпачынку). Прычынай для распачынання адміністрацыйнага працэсу ў дачыненні да Ларысы Шчыраковай быў тэлерэпартаж, які выйшаў на тэлеканале “Белсат” (Польшча) і быў прысвечаны праблемам былога выхаванца школы-інтэрната з пасёлка Урыцкі. 

    28 снежня два пратаколы паводле ч.2 арт. 22.9 КаАП былі складзеныя ў дачыненні да яшчэ аднога гомельскага журналіста, Кастуся Жукоўскага. Пратаколы склалі пасадовыя асобы Калінкавіцкага і Кармянскага райаддзелаў міліцыі (Гомельская вобласць) таксама ў адсутнасці журналіста. Нараканні выклікалі два сюжэты, паказаныя па тэлеканале “Белсат”.

    Адмістрацыйны пераслед беларускіх журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі пачаўся ў красавіку 2014 г. Журналістаў абвінавачвалі ў парушэнні парадку вырабу і (ці) распаўсюду прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі (ч.2 арт. 22.9 Кодэкса адміністрацыйных правапарушэнняў Беларусі).

    У 2014 г. былі зарэгістраваныя 10 выпадкаў прыцягнення журналістаў да адказнасці паводле гэтага артыкула, са студзеня па жнівень 2015 г. – 28 выпадкаў.

    Становішча змянілася пасля таго, як 4 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв’ю журналістам незалежных СМІ паабяцаў разабрацца ў сітуацыі. З канца жніўня да 24 снежня 2015 г. новых справаў з абвінавачаннем журналістаў паводле ч.2 арт. 22.9 не ўзбуджалася.

     

    РЭТЫНГІ, ІНДЭКСЫ, СТАТЫСТЫКА

    9 кастрычніка Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч павіншавала беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры: “Смелы голас Алексіевіч,які быў прызнаны Нобелеўскім журы, значна паспрыяў плюралізму і разнастайнасці думак па праблеме найноўшай гісторыі. Яе нястомныя намаганні з’яўляюцца выдатным прыкладам для незалежных журналістаў у Беларусі  і за яе межамі”. Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ падкрэсліла, што прэмія з’яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую адыгрываюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка.

    Праваабарончая арганізацыя Free­dom House (ЗША) у сваёй штогадовай справаздачы аднесла Беларусь да ліку краінаў з несвабодным Інтэрнэтам

    Справаздача ахопоівае перыяд з чэрвеня 2014 г. па 2015 г. Характарызуючы развіццё сітуацыі з Байнэтам, Free­dom House звярнуў увагу на папраўкі да Закона аб СМІ і іншыя юрыдычныя меры, якія значна пашырылі магчымасці ўладаў па абмежаванні крытычнага кантэнту ў Інтэрнэце. Акрамя гэтага, у справаздачы ўзгадваюцца блакаванні сайтаў незалежных СМІ, узмацненне адміністрацыйнага пераследу незалежных журналістаў, у прыватнасці, паводле абвінавачання ў працы без акрэдытацыі, выданне дырэктывы, скіраванай на абмежаванне выкарыстання Tor ды ананімайзераў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Коллеги в тюрьмах. Адреса для писем, бандеролей и переводов
    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці