• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце 

    Андрэй Павук працягвае размаўляць з беларускімi чыноўнікамі. Гэтым разам ён спрабаваў даведацца ў міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова, ці можна прыбраць з эфіру Азаронка, ці можна гаварыць «Жыве Беларусь» і куды зніклі палітычныя апаненты Лукашэнкі, піша «Наша Ніва».

    Размову Андрэя Павука з міністрам паказалі ў «Шухер-шоу» на канале «Белсат».

    Пра журналіста Азаронка і СТБ 

    У размове абмяркоўвалі тэлебачанне і ролю асобных журналістаў. На рэпліку Павука аб тым, што журналіст Азаронак распальвае варожасць, міністр заўважыў, што заключэнне аб гэтым могуць даваць толькі суд і іншыя кампетэнтныя праваахоўныя органы.

    — Мы не любім Азаронка і хочам, каб яго прыбралі, — кажа Павук.

    — Гэта ваша грамадзянскае права ў свабоднай краіне любіць ці не любіць, — адказвае Пярцоў.

    — Мы ж вас фінансуем.

    — Вы нас не фінансуеце. ЗАТ «СТБ» — камерцыйная арганізацыя. Закрытае акцыянернае таварыства, якое жыве за кошт камерцыйных даходаў. З бюджэту фінансуецца толькі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

    — Дык мы ніяк не можам паўплываць на інфармацыйны парадак дня?

    — А чаму вы павінны ўплываць на інфармацыйны парадак дня?

    — Таму што Азаронак нам не падабаецца. Ён распальвае варожасць. Таму што гэта фэйкі.

    — Не падабаецца, не глядзіце. Гэта ваша грамадзянскае права. Якія фэйкі ў Азаронка?

    Лукашэнка і «Тэсла» ад Маска

    Павук нагадаў пра заяву Лукашэнкі аб тым, што яму сам Ілан Маск падарыў аўтамабіль «Тэсла». Сюжэт з гэтымі словамі быў паказаны на беларускім тэлебачанні. Такім чынам тэлебачанне распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю.

    — А пры чым тут праўдзівая, непраўдзівая інфармацыя, якую мы нясём? Я вам гаварыў, што Ілан Маск падарыў «Тэслу» Лукашэнку? — апраўдваўся Пярцоў.

    — Лукашэнка заявіў пра гэта. Па беларускім тэлебачанні паказалі.

    — Пачакайце, нам усім падарыў Ілан Маск «Тэслу». Ён стваральнік «Тэслы».

    — Вось як вы выкруціліся! Не, гэта было сказана не так. Было сказана, што ён асабіста падарыў.

    — Ну, можа быць, памыліўся. І што?

    — Дык раскажыце пра гэта. Што ў нас прэзідэнт недалёкі.

    — Я таксама пераблытаў нядаўна Славакію і Сербію. Ну, здараецца так, як выступаеш. Я не магу сказаць, што ён недалёкі. Гэта няпраўда. Чалавек з дзвюма вышэйшымі адукацыямі і такім досведам кіраўніцтва. І ні адзін ваш гаспадар, які фінансуе «Белсат», не лічыць яго недалёкім, а, наадварот, вельмі разумным і прасунутым палітыкам. Я чытаю іх дакументы. Я кожны дзень чытаю амерыканскія і еўрапейскія агляды.

    «Я ведаю сацыялогію. Гэта няпраўда»

    Андрэй Павук нагадаў міністру інфармацыі пра заяву Лукашэнкі ў інтэрв’ю журналісту Дзмітрыю Гардону аб тым, што з тэрыторыі Беларусі ніколі ніхто не нападзе на Украіну.

    Па меркаванні Пярцова, «сёння і дастаткова даўно Украіна для Беларусі варожая дзяржава. А калі такія заявы рабіліся, нягледзячы ні на што, Украіна была нам сяброўскай краінай».

    На погляд міністра, Украіна першай пачала супраць Беларусі эканамічную вайну. А ў сённяшніх ваенных дзеяннях беларусы не ўдзельнічаюць.

    — Чаму ж тады Лукашэнка гаворыць, што мы ўдзельнічаем? — перапытаў Павук.

    — Мы ўдзельнічаем толькі ў навучанні Узброеных сіл Расіі, саюзнай нам дзяржавы.

    — Дык гэта ж садзейнічанне агрэсару.

    — Не, па сусветнай ваеннай класіфікацыі гэта не зʼяўляецца ўдзелам ва ўзброеным канфлікце. Вывучайце дакументы. Мы дапамагаем. І Украіне дапамагаюць іншыя дзяржавы. Але яны не ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце. 50 дзяржаў удзельнічае ў фінансаванні дапамогі, узбраенняў, у лячэнні Украіны. А мы — адзіная краіна, што дапамагае Расіі.

    На рэпліку Павука аб тым, што падтрымка, якую аказвае Расіі Беларусь у вайне, ідзе насуперак жаданню беларусаў, бо, як вядома, у грамадстве моцныя антываенныя настроі, міністр адказаў:

    — З чаго вы ўзялі, што вы не хочаце дапамагаць Расіі?

    — У нас жа моцныя антываенныя настроі.

    — Гэта ў каго? Магчыма, у вас асабіста. У іншых не.

    — Беларусы супраць вайны.

    — Не. Гэта няпраўда. Я ведаю сацыялогію. Беларусы не за вайну. Беларусы за тое, каб дапамагаць Расіі і змагацца супраць фашыстаў.

    Ці можна гаварыць «Жыве Беларусь»

    У ходзе размовы Пярцоў адзначыў, што ў Беларусі дэмакратыя, што прапісана ў Канстытуцыі. На пытанне, ці можна гаварыць «Жыве Беларусь», Пярцоў адказаў, што кожны мае права гаварыць што заўгодна.

    — Дык за гэта караюць, — заўважыў Павук.

    — Ну, магчыма, калі гэта фашысцкі заклік, вас пакараюць. Так гаварылі калабаранты з 1941-га па 1944 год, каторыя тут дзікавалі.

    — І Янка Купала пісаў у сваім вершы.

    — Вы не перакручвайце, там інакш сказана. Радок Купалы поўнасцю працытуйце. Там інакш напісана. Я вашы хады вось гэтыя бэчэбэшныя ўсе вывучыў на памяць.

    Чаму Лукашэнка прымаў прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам

    Пры адказе на гэтае пытанне Пярцоў адзначыў, што «на той момант незаконна (у нас ніхто на рэферэндуме не пытаўся) шушкевічы, кебічы і астатнія змянілі сцяг на бэчэбэ з савецкага бээсэсэраўскага. У нас ніхто не пытаўся. А пасля на рэферэндуме мы змянілі сцяг на наш. А на той момант быў дзейным бэчэбэ-сцяг».

    Хто забіў Рамана Бандарэнку і Захаранку

    У час размовы міністр падкрэсліў, што выступае супраць забойстваў. Калі Павук спытаўся, чаму ў такім выпадку ў 2020‑м адбываліся забойствы ўдзельнікаў пратэстаў, і нагадаў пра выпадак з Раманам Бандарэнкам, то пачуў адказ:

    — У нас кожны дзень у краіне адбываецца шмат [выпадкаў] хуліганства, забойстваў і іншых злачынстваў. Хто забіў вашага Рамана Бандарэнку? А хто забіў шмат іншых людзей у нашай краіне? У выніку няшчасных выпадкаў, здарэнняў і хуліганства? Вы можаце на гэта адказаць?

    — Дзе палітычныя канкурэнты Лукашэнкі? Чаму забіты Захаранка, Завадскі, Красоўскі?

    — Я не ведаю, дзе Захаранка, Красоўскі. Я пра гэта нічога не ведаю. Мяне ў той час не было хіба на свеце. Можа, і быў.

    Былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка і бізнэсмен Анатоль Красоўскі зніклі без вестак у 1999 годзе. Міністру Пярцову тады было 25 гадоў (ён нарадзіўся ў 1974).

    Чытайце яшчэ:

    5 мировых трендов цифровых новостей, о которых нужно знать

    «Фотография это почти всегда неправда». Сергей Михаленко о роли искусственного интеллекта

    «Грымёра няма, навучыўся фарбавацца сам». Вядоўца «Наша Ніва.News» пра асаблівасці працы, прагляды і хейт у каментарах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці