• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дасьледаваньне: 60% беларусаў назвалі тэлебачаньне крыніцай фэйкаў

    Digital Skills Coalition прадставіла дадзеныя дасьледаваньня «Мэдыяспажываньне і мэдыяграматнасьць у жніўні 2021».

    Што чытаюць і глядзяць беларусы

    Гэта дасьледаваньне інтэрнэт-аўдыторыі, праведзенае па гібрыднай тэхналёгіі, якое ахапіла беларусаў як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Выбарка апытаных — 1208 чалавек, іх узрост — 18–74 гады.

    Найчасьцей людзі атрымліваюць інфармацыю з інтэрнэт-СМІ і сайтаў

    Асноўнай крыніцай інфармацыі ўдзельнікі дасьледаваньня назвалі інтэрнэт-СМІ і сайты. На другім месцы рэспандэнты ўказалі сацыяльныя сеткі, трэцяе месца — гэта навіны ад знаёмых і калегаў па працы, на чацьвёртым месцы — тэлеграм-каналы, і толькі на пятым — тэлебачаньне.

    Паводле аўтараў дасьледаваньня, «тэзіс, што людзі атрымліваюць інфармацыю ў асноўным з тэлеграм-каналаў, не адпавядае рэчаіснасьці».

    Пры гэтым дзьве траціны апытаных глядзяць тэлебачаньне тры разы на тыдзень. Больш глядзяць расейскія каналы, чым беларускія.

    У інтэрнэце беларусы таксама чытаюць ня толькі беларускія СМІ — яшчэ міжнародныя і расейскія.

    Самая папулярная сацыяльная сетка — «Укантакце»

    «Укантакце», паводле дадзеных дасьледаваньня, — лідэр сярод беларусаў па папулярнасьці ў атрыманьні інфармацыі. Яго выкарыстоўваюць 63% апытаных. На другім месцы Insta­gram, на трэцім — «Одноклассники», на чацьвёртым — Face­book, на пятым — Tik­Tok.

    Telegram па папулярнасьці дагнаў Viber

    Што да мэсэнджараў, то першае месца па папулярнасьці падзялілі паміж сабой Viber (выкарыстоўваюць 66%) і Telegram (66%), далей ідзе What­sApp (28%), мэсэнджар Face­book (14%) і Skype (13%).

    18% наогул не выкарыстоўваюць мэсэнджары як крыніцу інфармацыі.

    90% лічаць, што СМІ іх падманваюць

    У межах дасьледаваньня ў беларусаў запыталіся, ці не падаецца ім, што СМІ іх падманваюць. На гэтае пытаньне 90% адказалі станоўча. Каб спраўдзіць інфармацыю, людзі шукаюць пацьвярджэньня на міжнародных сайтах, пасьля на расейскіх і толькі потым — на беларускіх.

    51% апытаных лічаць, што могуць адрозьніць фэйк ад праўдзівай інфармацыі. Траціна рэспандэнтаў не ведаюць, ці могуць адрозьніць фэйк ад праўды.

    Абсалютным лідэрам сярод крыніц фэйкавых навінаў людзі назвалі тэлебачаньне — такіх 60%. Але тут трэба ўлічваць: шмат у якіх выпадках маюцца на ўвазе расейскія тэлеканалы.

    Сацыяльныя сеткі — крыніца фэйкаў на думку 48% апытаных, друкаваная прэса — 39%, інтэрнэт-СМІ — 35%, тэлеграм-каналы — 31%, форумы і блогі — 28%, радыё — 26%.

    Людзі думаюць, што найменшая крыніца фэйкаў — інфармацыя ад знаёмых, сяброў і калегаў па працы. Крыніцай фэйкаў іх назвалі толькі 16% апытаных.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці