• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    АБСЭ занепакоена бясьпекай акрэдытаваных у «ДНР» журналістаў

    Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала занепакоенасьць адносна бясьпекі ўкраінскіх і замежных журналістаў пасьля апублікаваньня іх пэрсанальных дадзеных у інфармацыі аб акрэдытацыі на тэрыторыі так званай «ДНР».

    Дуня Міятавіч

    Пра гэта гаворыцца ў заяве Міятавіч з нагоды апублікаваньня сайтам «Міратворац» пэрсанальнай інфармацыі больш за 4 тысяч супрацоўнікаў як украінскіх, так і сусьветных СМІ, уключаючы CNN, Agence France-Presse, Reuters, BBC, New York Times, Vice News і Al Jazeera.

    «Гэта вельмі трывожная падзея, якая можа ў далейшым ставіць пад пагрозу сытуацыю зь бясьпекай для журналістаў», — заявіла Міятавіч.

    «Журналісты паведамляюць пра праблемы, якія маюць грамадзкі інтарэс, і яны не павінны падвяргацца перасьледам за выкананьне сваёй працы», — цытуе Міятавіч украінскае агенцтва УНІАН Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ зьвярнула ўвагу на занепакоенасьць мэдыйнай супольнасьці як ва Ўкраіне, так і за яе межамі адносна зьяўленьня сьпісу журналістаў, якія атрымлівалі акрэдытацыю ў так званай «ДНР», і выказала занепакоенасьць з нагоды таго, што некаторыя журналісты з апублікаванага сьпісу ўжо атрымлівалі пагрозы.

    З гэтай нагоды на сайце ўкраінскага hromadske.tv апублікаваны зварот украінскіх і замежных журналістаў.

    «Мы глыбока шакаваныя дзеяньнямі ўкраінскіх палітыкаў і супрацоўнікаў сайта „Міратворац“, якія выставілі ў публічны доступ пэрсанальныя дадзеныя ўсіх журналістаў, якія атрымлівалі акрэдытацыю ў самазваных „ДНР / ЛНР“, назваўшы іх людзьмі, якія „супрацоўнічаюць з тэрарыстамі“. Пад удар трапілі ўкраінскія і замежныя журналісты, якія, рызыкуючы жыцьцём, аб’ектыўна асьвятлялі падзеі і распавядалі ва ўкраінскіх і сусьветных мэдыя, што адбывалася на акупаваных тэрыторыях.

    Мы асабліва падкрэсьліваем, што акрэдытацыя не азначае і ніколі не азначала супрацоўніцтва журналістаў зь любым бокам канфлікту. Акрэдытацыя — гэта форма абароны і бясьпекі журналіста.

    Пасьля абвінавачваньняў у „працы на тэрарыстаў“ і апублікаваньня пэрсанальных дадзеных, нумароў тэлефонаў і электронных адрасоў журналістаў, ім пачалі тэлефанаваць і пісаць з пагрозамі, а ад некаторых украінскіх палітыкаў ужо прагучалі заклікі лічыць гэтых журналістаў „ворагамі Ўкраіны“ і наогул забраць у іх магчымасьць працаваць».

    Журналісты, якія падпісалі зварот, патрабуюць ад сайта «Міратворац» неадкладна выдаліць з вольнага доступу інфармацыю аб пэрсанальных дадзеных.

    10 траўня на сайце «Міратворац» зьявілася публікацыя, якая ўтрымлівае дадзеныя ўкраінскіх і замежных супрацоўнікаў СМІ — усе яны атрымлівалі акрэдытацыю ў так званай «ДНР» у пэрыяд 2014–2016 гадоў. Акрамя імёнаў журналістаў, апублікаваныя іх тэлефонныя нумары, электронная пошта і пэрыяд знаходжаньня на акупаваных тэрыторыях.

    У базе дадзеных ёсьць і беларусы — гэта фотакарэспандэнт Asso­ci­at­ed Press Сяргей Грыц і журналіст партала Tut.by Павал Дабравольскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці