• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асабістае меркаванне Сяргея Ваганава адносна рашэння Камісіі па этыцы

    Маю неабходнасць патлумачыць, чаму я галасаваў супраць гэтай пастановы, прынятай большасцю сяброў Камісіі па этыцы БАЖ.

    1. У згаданым інтэрв’ю з Някляевым пазіцыя Дзмітрыева адлюстравана у пытанні аўтаркі інтэрв’ю;

    2. Кодэкс прафесійнай этыкі не патрабуе ад рэдакцыі ў межах жанру інтэрв’ю абавязкова побач з выказваннямі аднаго публічнага палітыка друкаваць альтэрнатыўнае выказванне іншага. Гэта пытанне рэдакцыйнай палітыкі, а не этыкі. Іншая справа, калі б Дзмітрыеў звярнуўся з просьбай выказацца на старонках газеты адносна абвінавачванняў Някляева. Але такой просьбы не было;

    3. Падчас абмеркавання выказвалася думка, што парушана “жалезнае правіла журналістыкі” — даваць слова абодвум бакам канфлікту. Але, па-першае, інтэрв’ю не прысвечана цалкам адносінам Някляева з рухам «Гавары праўду» і Дзмітрыевым, а па-другое, элемент палітычнай барацьбы наўрад ці з’яўляецца канфліктам у класічным разуменні паняцця;

    4. Спасылка на палажэнне Кодэкса прафесійнай этыкі ў абгрунтаванне прынятай высновы ўвогуле, на маю думку, не мае адносінаў да справы, і выглядае як спроба фармальна прыкласці яе ў якасці нейкай штучнай вымяральнай прылады да канкрэтнай газетнай сітуацыі. Я ўжо не кажу, што гэтае палажэнне, як, дарэчы, і іншыя, нагадваюць падручнік для студэнтаў, а не этычны кодэкс для дзейных журналістаў. Але яно існуе, ім, зразумела, камісія мусіць кіравацца.Толькі, на маю думку, гэта не той выпадак. Чаму рэдакцыя павінна сама шукаць доказы абвінавачванням Дзмітрыева з боку суразмоўцы, калі той не жадае публічна прадстаўляць гэтыя доказы, на што мае права?

    5. І самае галоўнае. Заяўнік лічыць, што абвінавачванне Дзмітрыева ў супрацоўніцтве са спецслужбамі прычыняе ўрон ягонай рэпутацыі як палітыка, няславіць ягоныя гонар і годнасць. Камісія не стала высвятляць, так яно ці не так, хаця падчас абмеркаванняў узнімалася пытанне, ці з’яўляецца супрацоўніцтва (дарэчы, з інтэрв’ю не вынікае, у чым яно праяўляецца) з адной з дзяржаўных структураў чымсьці заганным. На маю думку, калі Дзмітрыеў лічыць, што закрануты ягоны гонар, то сцвярджаць адваротнае няма сэнсу. Але гэта можа высветліць толькі суд. Як і тое, ці парушыла рэдакцыя “НВ” закон, распаўсюджыўшы неабгрунтаваныя звесткі.

    Вось чаму я лічу гэту справу цалкам судовай. Але Дзмітрыеў у суд не звяртаецца. Чаму?

    Камісія: У публікацыі “Народнай волі” дапушчана парушэнне журналісцкай этыкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці