• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусы самі будуць шукаць Паўла Брэля. Журналіст знік без вестак у Рабцы-Здруі

    Праз месяц пасля знікнення беларускага палітуцекача на Падгалі пачнецца трэцяя сацыяльна-пошукавая аперацыя. Сябры апазіцыйнага журналіста сцвярджаюць, што прафесійныя службы не могуць працаваць праз бяздзейнасць варшаўскай паліцыі.

    Павел Брэль – беларускі журналіст, якому давялося ўцякаць з Радзімы ад рэпрэсіяў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У Польшчы ён атрымаў статус уцекача і працягваў працу на карысць свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

    На пачатку ліпеня журналіст з’ехаў з Варшавы і з двума заплечнікамі накіраваўся ў Букавіну-Татшаньску, дзе планаваў жыць. У дарозе яго абрабавалі ў цягніку, забралі грошы і дакументы. Увечары 8 ліпеня сувязь з Паўлам Брэлем абарвалася — вядома, што ў гэты час ён быў у Рабцы-Здруі.

    Ягоныя сябры, участковыя міліцыянты і ратавальнікі Падгальскага пошукава-ратавальнага атраду (PGPR) вызначылі апошнюю лакацыю зніклага ў Рабцы-Здруі, знайшлі сведак і раскрылі новыя факты ягонага побыту на Падгалі.

    Як паведаміў «Белсату» каардынатар групы беларускіх валанцёраў, якія яго шукаюць, справа зайшла ў тупік, бо камендатура варшаўскай паліцыі не прызначыла маштабнага пошуку.

    «Мы ведаем, што паліцыя ў Рабцы, GOPR і PGPR маюць вялікія дасягненні ў пошуку людзей. Нават праз некалькі месяцаў. Але для гэтага трэба праводзіць пошукі, а камендатура варшаўскай паліцыі іх не прызначае. Мы не ведаем, чаму. Тут жа не ідзе вайна, і цела чалавека не павіннае ляжаць у нейкай яме ці лесе», – скардзіцца Ала Вайтулевіч, сяброўка зніклага.

    Беларускія валанцёры ўсведамляюць, што Павел мог загінуць. Аднак знайсці цела таксама вельмі важна – гэта дазволіць не толькі пахаваць чалавека, але і завяршыць ягоныя справы: закрыць рахункі, уладкаваць спадчынныя, страхавыя і маёмасныя пытанні. У адваротным выпадку зніклы лічыцца жывым з усімі наступствамі.

    Цяпер беларуская дыяспара ў Польшчы спрабуе знайсці сродкі ціску на варшаўскую паліцыю, каб тая дала магчымасць шукаць журналіста – або перадала справу ў пастарунак у Рабку-Здруй.

    «Паліцыянты з Рабкі вельмі спагадлівыя, яны нам ужо вельмі дапамаглі. Аднак яны не могуць зрабіць больш, калі Варшава ім гэтага не загадае» – тлумачыць Ала Вайтулевіч.

    Сябры зніклага пастанавілі не заставацца пасіўнымі. У гэтую суботу, 5 жніўня, стартуе трэцяя сацыяльна-пошукавая акцыя ў ваколіцах Рабкі. Яе мэта — на падставе паведамленняў Паўла Брэля рэканструяваць маршрут, якім ён мог ісці перад знікненнем, і праверыць месцы, дзе ён мог уладкавацца на ​​ноч.

    Валанцёры запрашаюць усіх да ўдзелу ў пошуках – асабліва тых, хто ведае мясцовасць і мае досвед правядзення пошукавых аперацыяў. Валанцёраў і людзей, якія маглі бачыць Паўла, просяць звяртацца да Алы Вайтулевіч:

    Telegram: LABALEKA

    Фэйсбук: lawo­j­tulewicz

    Тэлефон: 733 782 880

    Падаём апісанне Паўла Брэля: хударлявы мужчына гадоў трыццаці, доўгія валасы, простакутныя акуляры, рост 185–190 см, імаверна, апрануты ў шэрую кашулю. На момант знікнення быў у цяжкім псіхічным стане.

    Чытайце яшчэ:

    Мининформ заблокировал сайт Plan B

    Выдавецтва «Янушкевіч» запускае новую інтэрнэт-кнігарню knihauka.com

    На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа. Яна ў СІЗА пад вартай

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці