• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзе мяжа? Разбіраемся, што дазволена фіксеру, а што не

    У беларускай журналістыцы фіксеры сталі запатрабаваныя не так даўно. Дзякуючы фіксерам журналісты могуць працаваць у зонах канфлікту ці ў незнаёмых краінах  і адчуваць сябе больш-менш у бяспецы. Аднак апошні скандал вакол відэа з жанчынай, якая страціла дзіця ў Вінніцы, даў падставы больш уважліва паглядзець на дзейнасць фіксераў і абазначыў пэўныя праблемы. 

    Выпадковая сустрэча з фіксерам адбылася ў мяне 23 лютага ў Краматорску. З амаль пустога вагону цягніка Кіеў-Канстанцінаўка —  а хто ж паедзе ў горад, дзе месціцца Генеральны штаб і знаходзіцца стратэгічны аэрадром ВСУ, калі з усіх прасаў кажуць, што заўтра вайна? — я выйшла на прывакзальную плошчу. Яна аказалася ўся забітая таксоўкамі. Таксісты адразу атакавалі натоўпам: «Вам куды? Паехалі! Тут цэннік ва ўсіх аднолькавы».

     Да мяне адразу падышла худзенькая дзяўчына, падобная на школьніцу: «Давайце зэканомім. Тут нейкія кошты неверагодныя», — папрасіла яна і пацікавілася, ці не па дарозе нам. Высветлілася, што нам у адзін гатэль.

    Таксіст запытаўся адкуль мы і з якога выдання.

    Дзяўчына адказала: «Я з Кіева. Фіксер». «Што? У сэнсе вы не журналіст? Што за фіксер?»

    Дзяўчына патлумачыла: «Ну, я тыпу і перакладчык, і журналіст. Буду працаваць з замежнымі журналістамі. З фінамі. Яны пазней прыедуць». «А‑а, ну так бы і сказалі, што перакладчык, а то фіксер. Цяпер столькі словаў панавыдумлялі. Не могуць проста па-чалавечы гаварыць. Моладзь».

     У гатэлі яна адразу пачала прасіць паказаць нумары, званіць сваім фінам, потым яшчэ некаму. Спыталася ў мяне, ці маю якія кантакты вайскоўцаў са штаба ці каго з мясцовых жыхароў. 

    Уначы нас пачалі бамбіць, і я дагэтуль не ведаю, ці дачакалася дзяўчынка-фіксер здымачную групу, ці атрымала яна ганарар за сваю працу. Ці паспелі яны ўвогуле заключыць дамову…

    Дык што насамрэч уваходзіла ў абавязкі гэтай худзенькай дзяўчыны?

    Адно з галоўных патрабаванняў да фіксераў — добра ведаць ангельскую мову і мову той краіны, дзе працуеш. Фіксеры дапамагаюць у пошуку сюжэтаў, персанажаў, дапамагаюць пракладаць маршруты, а таксама шукаюць жыллё, арандуюць аўтатранспарт. І нават абавязаныя ўладжваць канфлікты, бо мусяць добра ведаць мясцовае заканадаўства.

    Мала таго, калі журналіст захварэе, то менавіта фіксер мусіць забяспечыць яму профільнага спецыяліста. Таму не дзіва, што часам фіксеры зарабляюць нават больш, чым самі журналісты. 

    Здавалася б, фіксеры палягчаюць працу журналістаў і на гэтым усё. Толькі самі журналісты нясуць адказнасць за змест сваіх сюжэтаў, і яны, натуральна, абавязаныя прытрымлівацца нормаў журналісцкай этыкі.

    Але скандал вакол украінскага фіксера з Гастомеля Антона Кудзінава выклікаў шэраг пытанняў. Скандал распачаўся 16 ліпеня пасля таго, як фіксер на сваёй старонцы ў Face­book размясціў відэа, дзе Ірына Дзмітрыева, маці загінуўшай Лізы з Вінніцы, у бальнічным ложку плача, праглядаючы відэазапіс сваёй яшчэ жывой дачкі. Жанчына скрозь слёзы заклікала свет дапамагчы Украіне абараніцца ад расійскіх ракет.

    Сам Антон Кудзінаў на сваёй старонцы раней пісаў, што ён працуе фіксэрам для RAI News 24. Ён і вайсковую акрэдытацыю атрымаў менавіта як прадстаўнік гэтага тэлеканала. Але на старонцы Fix­ers UA гаворыцца, што «фіксер Антон Кудзінаў вядзе рэпартаж» з Вінніцы з месца, куды патрапіла ракета. 

    Тут і паўстае пытанне: «Ці можна лічыць фіксера журналістам у гэтай сітуацыі?»

    На яго адказаць не так проста. Справа ў тым, што фіксеры ў розных выпадках маюць розныя функцыі. Часам яны самі праводзяць інтэрв’ю ці здымаюць частку матэрыялаў.

    Раз ужо вядома, што ў вінніцкі шпіталь Антон прыйшоў разам з карэспандэнткай RAI News 24 Лаўрай Тангерліні, то ці азначае гэта, што ў такім выпадку яго можна лічыць чальцом здымачнай групы?

    Звычайна адказнасць за выкананне заканадаўчых і маральных патрабаванняў у матэрыяле нясуць яго аўтары. У дадзеным выпадку гэта замежныя журналісты. Фіксер ім толькі дапамагаў. Але хто будзе несці адказнасць, калі дзеянні фіксера, якія парушаюць этыку і нават закон, становяцца складовай часткай працэсу падрыхтоўкі матэрыялу? Хто будзе несці адказнасць, калі прыйдзе судовы пазоў?

    Мне падаецца, што гэтая сітуацыя дае падставы для прыняцця дадатковых захадаў, каб рэдакцыі маглі прадухіліць судовыя пазовы супраць іх журналістаў.

    Можа, фіксеры таксама мусяць мець нейкі адпаведны кодэкс этыкі? Магчыма, варта заключаць дамовы, у якіх будуць абумоўленыя моманты: калі фіксер можа рабіць інтэрв’ю і якім чынам будзе яго выкарыстоўваць?

    Ад фіксера залежыць бяспека і поспех здымачнай групы ў зоне канфлікту. Азначае гэта, што без іх журналісты не змаглі б там працаваць? Насамрэч, не. Фіксеры з’яўляюцца свайго роду прадзюсарамі, і без іх дапамогі можна абысціся, калі іх няма. Але ва Украіну яшчэ будуць прыязджаць здымачныя групы з самых розных краін. Натуральна, ім будзе складана працаваць без перакладчыка, без чалавека, які ведае мясцовыя законы і мае сувязі.

    А канфлікты могуць быць не толькі ў еўрапейскай краіне, таму прафесія фіксера будзе запатрабаваная. Магчыма, настаў час зрабіць нейкі адзіны стандарт для працы фіксера, каб пазбегнуць непрыемнасцяў у будучыні. Тым больш, што ў зоне баявых дзеянняў іх і без таго, на жаль, хапае.

    Чытайце яшчэ:

    Яна сабе не здраджвае: пра што піша журналістка Ірына Слаўнікава з‑за кратаў

    Как редакторка «Гродзенскай праўды» стала главной пропагандисткой области

    «Мукавозчыку было б нясцерпна, што будуць пісьменніцкія арганізацыі, да якіх яму не даскочыць»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці