• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эпоха бюракратычных адкрыццяў: як каранавірус прымусіў чыноўнікаў гаварыць

    Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая не закрыла межы і дагэтуль не ўвяла на афіцыйным узроўні ніякіх каранцінных абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Людзей на вуліцах і ў крамах стала менш, але ў медыцынскай масцы — максімум адзін з пяці. Працуе грамадскі транспарт. На футбольных трыбунах шмат заўзятараў. Заклікі дактароў #застаццадома памнажаюцца на нуль заявамі Аляксандра Лукашэнкі пра антывірусную сілу лядовых палацаў. І наогул, "тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лётаюць? І я таксама не бачу". Гэта, калі што, таксама цытата Лукашэнкі.

    Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая не закрыла межы і дагэтуль не ўвяла на афіцыйным узроўні ніякіх каранцінных абмежаванняў у сувязі з пандэміяй каранавіруса. Людзей на вуліцах і ў крамах стала менш, але ў медыцынскай масцы — максімум адзін з пяці. Працуе грамадскі транспарт. На футбольных трыбунах шмат заўзятараў. Заклікі дактароў #застаццадома памнажаюцца на нуль заявамі Аляксандра Лукашэнкі пра антывірусную сілу лядовых палацаў. І наогул, «тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лётаюць? І я таксама не бачу». Гэта, калі што, таксама цытата Лукашэнкі.

    Пандэмія каранавіруса вывела з шматгадовай спячкі беларускае Мінздароўя. Непаваротлівае і скупое на каментары (асабліва для недзяржаўных медыяў) ведамства раптам завяло тэлеграм-канал, прынялося рэгулярна збіраць брыфінгі для журналістаў і трансляваць свае прэс-канферэнцыі на «Ютубе». Анколаг Уладзімір Каранік, паўгода таму прызначаны міністрам, не вылазіць з тэлевізара і з таго ж «Ютуба», разам з іншымі дактарамі і чыноўнікамі супакойваючы людзей.

    Адзін прыклад, каб вы ўяўлялі, як цяжка бывала з Мінздароўя раней. Паўгода таму ў распараджэнне Еўрарадыё трапіў дакумент пра падрыхтоўку зменаў у артыкул Крымінальнага кодэкса, які прымяняецца да медыкаў. Мы тры месяцы цярпліва чакалі каментара з Мінздароўя. А потым, не дачакаўшыся, усё ж такі апублікавалі тэкст. Пасля чаго даведаліся ад прэс-сакратара міністэрства Юліі Барадун, што нам «не церпіцца», што мы распаўсюджваем недакладную інфармацыю (не было такога!) і што павінны былі яшчэ пачакаць: «Вам было сказана — ідуць перамовы, калі скончацца — мы пракаментуем». Усё гэта — у каментарах у «Фэйсбуку».

    borodun1-0204.jpg

    Мінздароўя здаровага чалавека

    Як пахарашэлі прэс-службы беларускіх «міністэрстваў і ведамстваў» пры тэлеграме! МУС і Мінабароны, злівы пра работу якіх рэгулярна публікаваліся ў ТГ-каналах, цяпер гуляюць на апярэджанне. Здарылася нешта — не чакаюць, калі хтосьці даведаецца, а публікуюць самі.

    Мінздароўя да сучасных трафікаў было ўстойлівае і «Тэлеграм» ігнаравала. Як вынік, першы ўдар ад каранавіруса прапусціла — навіны са СМІ і ТГ-каналаў пра дзяўчыну, якая падазрона затэмпературыла пасля вяртання з Кітая, заспелі беларускую сістэму аховы здароўя знянацку.

    Каранавіруснай інфекцыі ў дзяўчыны не аказалася, але высновы з сітуацыі былі зроблены імгненна. Пра «завоз» каранавіруса ў Беларусь з Азербайджана раніцай 28 лютага паведаміў не буйны тэлеграм-канал, а прэс-служба Мінздароўя. Далей яна пачала старанна тлумачыць, што ўлады робяць для барацьбы з вірусам. Не стала трымаць у сакрэце траплянне COVID-19 у Віцебск. Праз пару дзён ведамства завяло свой ТГ-канал, на які да цяперашняга моманту падпісана больш за 30 тысяч чалавек.

    tg-minzdrav.jpg

    Падмянілі

    Зрэшты, вельмі хутка Мінздароўя вярнулася да свайго звычайнага рэжыму зносін. Прэс-службу нібы яшчэ раз падмянілі. Па часе гэта супала з першымі выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі пра каранавірус.

    12 сакавіка, пагутарыўшы з міністрам аховы здароўя, Лукашэнка пачаў супакойваць беларусаў: не трэба ствараць ажыятажу вакол медыцынскіх масак — хопіць усім; «для панікі ў нас няма ніякіх падстаў»; «нашы дактары аказаліся на вышыні». На той момант у Беларусі быў пацверджаны 21 выпадак каранавіруса.

    Аляксандр Лукашэнка слухае даклад міністра аховы здароўя / president.gov.by

    Па іроніі лёсу ў гэты ж дзень усе завярце… Медыкі ў ахоўных касцюмах прыйшлі ў два мінскія цэнтры тэніса і на адзін з факультэтаў БДУ — самага вялікага ўніверсітэта краіны. Журналісты даведаліся пра гэта з неафіцыйных крыніц. Да вечара прэс-служба Мінздароўя расказала пра беларускага бізнесмена, які схаваў паездку ў Паўночную Італію (Апеніны ў гэты час ужо палалі) і «даў» каля 90 «кантактаў першага ўзроўню».

    Расказала — і «пайшла на выхадныя»: наступнай статыстыкі па каранавірусе ў Беларусі чакалі амаль двое сутак.
     

    Як Мінздароўя ўсіх заблытала

    А раніцай 18 сакавіка, Мінздароўя замест статыстыкі па тых, хто захварэў і ачуняў, выдала рэбус, які хвілін дзесяць разгадвалі журналісты ўсёй краіны:

    Скрыншот з сайта Мінздароўя

    46 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, 51 або 54? Аказалася, трое тых, хто ачуньвае, уваходзяць у 37 тых, хто хварэе не па сутнасці. Правільны адказ — 51. Але праз некалькі дзён Мінздароўя змяніла параметры, па якіх дае статыстыку. Тых, хто ачуняў, аб’ядналі з тымі, хто рыхтуецца да выпіскі. Пра іншых пацыентаў напісалі, што яны застаюцца пад медыцынскім кантролем і на лячэнні.

    Неўзабаве высветлілася, што Мінздароўя ў прынцыпе вырашыла радаваць беларусаў статыстыкай пра распаўсюджванне каранавіруса не ў рэжыме рэальнага часу і не штодня, а раз на двое сутак, бо «нічога экстраардынарнага ў краіне не адбываецца». Рэкорд — тры дні ў рэжыме чакання.

    Не падыходзь да мяне

    Паралельна высветлілася, што «некаторыя беларускія журналісты і блогеры» парадкам дасталі прэс-службу Мінздароўя. Спачатку міністэрства дакарала прэсу, якая аператыўна публікавала інтэрв’ю з тымі, хто падхапіў каранавірус, за выдаванне асабістых звестак. Потым пачаліся адкрытыя крыўдачкі.

    «І, так, паважаныя прадстаўнікі СМІ! Мы цэнім вашу працу, аднак просім — перадрукоўвайце нашы тэксты без скарачэнняў або сваёй рэдактарскай праўкі», — заклікае прэс-служба Мінздароўя. Паралельна папракаючы «незалежных журналістаў і экспертаў» у тым, што яны, «актыўна прапагандуючы адмену масавых мерапрыемстваў колькасцю больш за 100 чалавек, збіраюцца на прыём, арганізаваны адным з пасольстваў еўрапейскай краіны ў колькасці больш за 300 чалавек». Пасля чаго «актыўна патрабуюць аналізаў і абследаванняў на каранавірус без чаргі, паколькі ў часткі тых, хто сабраўся, на наступны дзень павысілася тэмпература і з’явіліся прыкметы інфекцыі». Гэта фрагмент рэальнай публікацыі ў афіцыйным тэлеграм-канале міністэрства!

    Пацыент з падазрэннем на COVID-19 унутры ізаляванага бокса

    У сярэдзіне сакавіка Еўрарадыё стала вядома, што каранавірус пацверджаны ў шасцікласніка са школы ў спальным раёне Мінска. Дырэктар школы заяўляе, што навучальная ўстанова працуе ў звычайным рэжыме. Мы, вядома ж, хочам атрымаць каментар Мінздароўя. У журналіста адбываецца наступны дыялог з прэс-сакратаром міністэрства Юліяй Барадун:

    — Юлія, добры дзень. Тэлефаную наконт 212‑й школы. З’явілася інфармацыя, быццам там выявілі вучня з каранавірусам.

    — Проста бегаў па вуліцы з каранавірусам?

    — Мы хочам удакладніць гэтую інфармацыю.

    — Ну а далей што вы скажаце? Што Барадун не пацвердзіла каранавірус? Гэта асабістыя звесткі дзіцяці, як я вам гэта раскажу?

    — У дзіцяці ёсць каранавірус? Што цяпер адбываецца? Яно на абследаванні?

    — Я не маю права вам сказаць. Гэта асабістая таямніца дзіцяці. Асабістая ўрачэбная таямніца. Я не маю права вам казаць нічога ні пра дзіця, ні пра яго сям’ю.

    — Мы не просім яго імя. Ёсць факт або няма? Мы не ведаем яго імя.

    — Ну і дзякуй богу, што вы не ведаеце. Забудзьцеся пра гэтую школу.

    Ці важна паведаміць, што школьнік шпіталізаваны з‑за каранавіруса? Важна. Ці выдаюцца асабістыя звесткі, калі не раскрываецца асоба чалавека? Не. Пра што наогул былі гэтыя адказы? Пра тое, як шасцікласнік бегаў па вуліцы з каранавірусам?

    Труп у цёплым стане

    «Чаму некаторыя беларускія журналісты і блогеры так чакаюць смерці людзей ад вірусаў?» — задаецца пытаннем Мінздароўя Беларусі ў адным са сваіх наступных опусаў. Некалькі гадзін таму выданне «Наша ніва», так і не дазваніўшыся да прэс-сакратара ведамства, са слоў сваякоў апублікавала тэкст пра тое, што ў Віцебску памерла пацыентка з пацверджаным каранавірусам.

    Гэтую інфармацыю адразу ж абвергла прэс-служба міністэрства, а крыху пазней і асабіста міністр. «Паніка ў журналісцка-блогерскім асяроддзі катэгарычна перашкаджае нам працаваць! — працягвае абурацца Мінздароўя. — Чаму, насуперак усім законам этыкі, дэанталогіі, права, мы вымушаныя апраўдвацца і замест звычайнай штодзённай працы чакаць чарговай «смерці»?»

    Усё вельмі проста. Журналісты беларускіх недзяржаўных выданняў, вядома ж, лічацца з афіцыйнай інфармацыяй. Але спадзявацца на яе і толькі на яе ўжо даўно адвыклі. Адлігі — тым больш такой кароткай — недастаткова, каб вярнуць давер. Тым больш што да афіцыйнай статыстыкі заўсёды ёсць пытанні. Хаця б таму, што яна моцна адрозніваецца ад статыстыкі іншых краін. Дакладней — падобныя суадносіны назіраюцца і ў іншых краінах. Але — у розных.

    МУС і Мінабароны, гуляючы на апярэджанне, з часам вярнулі сабе статус першакрыніц крытычнай інфармацыі. А вось Мінздароўя нават навіну са свежымі лічбамі па COVID-19 прымудраецца назваць так: «Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй расцэньваецца, як кантраляваная». Вы даяце статыстыку — але адразу ж падказваеце нам вывад, які мы павінны зрабіць? Дзякуй, самі разбяромся.

    «У Беларусі процьма ідэолагаў, якія павінны былі б рыхтаваць варыянты інфармацыйнай работы арганізацый у любых крызісных умовах. Але адсутнасць разумення падрыхтоўчай работы на ўзроўні Адміністрацыі прэзідэнта, якая звяла ўсю ідэалагічную машыну да зачытвання матэрыялаў зверху і выяўлення палітычна нядобранадзейных у арганізацыях, прывяла да фарміравання штата прыстасаванцаў, якія не могуць падрыхтаваць тэкст нават у міністэрствах, і атрымліваюцца паведамленні з крыўдамі і іншымі лішнімі эмоцыямі, — піша ў сваім тэлеграм-канале аналітык Ягор Лебядок. — Такія «ідэолагі» не разумеюць простых рэчаў: не бывае дыскрэдытацыйнай інфармацыі, інфармацыі «псеўдаэкспертаў», блогераў і да т. п., бывае проста інфармацыя, з якой трэба працаваць і абарочваць на сваю карысць — гэта прыкмета прафесіяналізму ў інфармацыйнай працы. Але пры цяперашняй уладзе штат ідэолагаў — гэта труп, які падтрымліваецца ў цёплым стане, таму прыносіць яшчэ больш шкоды…»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці