• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Ты абараняў спартоўцаў ад незаслужанай крытыкі, але крытыкаваў там, дзе яны заслугоўвалі»: ліст да Аляксандра Івуліна

    На сайце Tribuna.com выйшаў адкрыты ліст да дня нараджэння Аляксандра Івуліна. Сваё 30-годдзе журналіст і футбаліст быў вымушаны сустракаць за кратамі.

    10 жніўня ў Сашы Івуліна дзень народзінаў. Лісты палітвязням не заўсёды даходзяць, а апошнім часам сілавікі і ўвогуле сталі не пускаць віншавальныя лісты і паштоўкі. Ну, ведаеце, каб ствараць у іх адчуванне, якое паліцыя думак так актыўна спрабуе ўбіць у галовы людзям: «Пра цябе ўсе забыліся, ты нікому не патрэбны».

    Гэта, канечне, не так. Саша Івулін вельмі патрэбны нам усім. І мы ўсе вельмі чакаем яго. А гэты ліст не згубіцца – нават калі не дойдзе. Бо я апублікую яго тут.

    «Прывітанне, Саша. Ну што, з днём народзінаў? Баюся, што табе сёння нават ніхто не ўключыў «Сектар Газа» – ну, тую самую песню пра трыццаць гадоў. Юбілей – справа такая: у дзяцінстве ты слухаеш гэтую песню і думаеш «божа, як жа гэта не хутка», а потым святкуеш гэтыя 30 гадоў. Але ты чамусьці ў турме.

    Хаця я ведаю чаму. Проста ў нашым каралеўстве крывых люстэрак ты апынуўся самым сумленным. Самым смелым. Самым паслядоўным. Гэта толькі здаецца, што не так ужо і складана ўзяць і сказаць праўду. Але вось не, паглядзі, што адбываецца ў Беларусі апошнія гады – дакладней, апошнія 28 гадоў.

    Памятаю, як ты злаваўся, калі лукашысцкія чыноўнікі неслі чарговую лухту пра спорт. Што на 65 даляраў можна выжыць маладому трэнеру, што футбалісты дрэнна гуляюць у Лізе чэмпіёнаў, што беларускі спорт нікому не цікавы. Гэта можа здацца дзіўным, але насамрэч усё лагічна: ты абараняў спартоўцаў ад незаслужанай крытыкі, але крытыкаваў там, дзе яны заслугоўвалі.

    Калі ўсе навокал казалі «ах, як шкада, што ў нас у Беларусі няма сваіх крутых шоу, у нас футбалісты наагул не зоркі», ты ўзяў і зрабіў сваё шоу. А футбалістаў – зоркамі, ролікі з якімі збіралі сотні тысячаў праглядаў. Нікому не цікавыя відэа не будуць збіраць столькі. Але справа ж не ў праглядах, не ў лайках, не ў лічбах.

    Справа ў душы. Ты ўкладаў (і будзеш яшчэ ўкладаць, я ж ведаю) такую   душу ў сваю творчасць, што ніводзін які-небудзь базанаў за год не ўкладзе столькі, колькі ты ў адзін ролік. Пакуль у Доме футбола з самай раніцы чакалі абед, а пасля абеду канец працоўнага дня, каб хутчэй пайсці, ты вучыўся мантаваць відэа, шукаў новыя тэмы і новых спікераў, прыдумваў нешта незвычайнае і такое, чаго ў Беларусі яшчэ не было.

    Людзі гэта адчувалі. Ну, не будуць яны глядзець тое, што ім не цікава. Мне абыякавы Сяргей Кісляк ці Алег Вераціла, але мне было цікава глядзець твае выпускі з матча брэсцкага «Дынама» супраць БАТЭ. Я не люблю Калядны турнір, але я смяяўся з ролікаў, звязаных з імі. Больш скажу – я ж у прынцыпе відэа не люблю і рэдка гляджу. І памятаю, як аднойчы ў адказ на тваю просьбу падпісацца на канал сказаў, што падпішуся, калі мне стане цікава. Напэўна, ты пакрыўдзіўся – гэта ж насамрэч гучыць рэзка – але ў выніку прымусіў мяне падпісацца. Сваёй душой, якую ўкладаеш у гэтую працу.

    Зараз нічога такога няма ў нашым спорце. Няма каму падысці да Базанава і паспрабаваць падарыць яму маску падчас пандэміі. Няма каму хадзіць з маскай аквалангіста па «Мінск-Арэне», калі «Дынама» дасягнула дна ў КХЛ. Няма каму выходзіць на вуліцы Мінска і пытацца ў людзей, ці святкуюць яны «вялікую перамогу» ў Калядным турніры.

    Памятаю, што ў адну з нашых з табой гутарак ты пажартаваў, што я вычварэнец – таму што я прыехаў на футбол у чарговае невялікае мястэчка. Але потым пагадзіўся, што па Беларусі было б класна павандраваць. І мы з табой абавязкова пакатаемся па нашай любімай краіне – па маленькіх ці вялікіх гарадах. Там усё яшчэ жыве футбол, якому не хапае цябе – чалавека, які робіць наш спорт лепшым.

    Памятаю, як ты калісьці марыў перад лёсаваннем Лігі чэмпіёнаў, каб у Барысаў прыехаў «Рэал» – таму што ў 2008 годзе ты мадрыдыстаў не заспеў, а зараз вельмі хацелася б паглядзець на каманду, захапіцца крутасцю Модрыча, паразмаўляць з геніямі футбола ў мікст-зоне.

    Я не магу зараз выцягнуць цябе на футбол – але магу зрабіць гэта хаця б сімвалічна. З днём народзінаў, дарагі сябар. Спадзяюся, што мы ўжо хутка сустрэнемся».

    Напісаць Аляксандру можна па адрасе: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20. Iвулiну Аляксандру Мiкалаевiчу.

    Чытайце яшчэ:

    Анджей Почобут начал знакомиться с уголовным делом. Это значит, что скоро его передадут в суд

    Як змагаліся рэгіёны ў жніўні-2020: выстава беларускіх фатографаў у Беластоку

    «Игорю удалось выкарабкаться из тяжёлой депрессии». Что не так с героическим медийным образом политзаключённых

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці