• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі пачалі блакаваць Tor. Што рабіць

    Ад канца мінулага тыдня беларусы пачалі заўважаць праблемы ў доступе да інтэрнэту праз Tor — праграму, што дазваляе заставацца ананімным і атрымліваць доступ да заблякаваных сайтаў і цэлага таемнага вэбу. Падобна, што праблема закранула кліентаў шматлікіх беларускіх правайдэраў, але не назіраецца ў суседніх краінах, перадае радыё «Свабода».

    Што рабіць?

    Сьледаваць інструкцыям самаго Tor.

    Заблякаваць увесь Tor немагчыма. Доступ закрыты да стандартных шляхоў злучэньня, але альтэрнатыўныя шляхі («Масты» — Bridges) можна абраць у наладах Tor як для настольных кампутараў (у час запуску кнопка «Налады» — Set­tings), так і для мабільных прыладаў (напрыклад, у Orbot для Android у бакавым мэню знайсьці пераключальнік «Масты» — Bridges).

    Пры гэтым праблемы назіраюцца і зь першымі прапанаванымі альтэрнатыўнымі шляхамі. Але не з усімі. Праграмы самі падказваюць, дзе здабыць адрасы альтэрнатыўных шляхоў да Tor, сярод такіх адмысловы разьдзел на сайце праекту Tor, які на момант публікацыі дасяжны праз звычайны інтэрнэт. У выпадку ягонай недасяжнасьці можна напісаць просьбу даць сьпіс на адрас bridges@torproject.org (прымаюцца лісты з Rise­up, Gmail і Yahoo).

    Карыстальнікі Face­book ужо самастойна распаўсюджваюць інструкцыі:

    Чаму блякуюць?

    Таго даўно патрабуе закон.

    У прыватнасьці, пастанова Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце і Міністэрства сувязі Беларусі: у ёй напісана, што трэба блякаваць сродкі доступу да забароненых сайтаў пры выяўленьні гэтых сродкаў. Пастанова датаваная 19 лютага 2015 году, Tor «выявілі» толькі ў сьнежні 2016-га.

    Пры гэтым шматлікія іншыя сродкі доступу да заблякаваных сайтаў і сродкі забесьпячэньня ананімнасьці ў інтэрнэце ў Беларусі працуюць без перашкодаў.

    Ці заблякуюць зусім?

    Пакуль ні ў каго не атрымлівалася.

    Шэраг краінаў змагаліся з Tor і іншымі сродкамі ананімнасьці ў інтэрнэце. Найбольш вядомае змаганьне Кітая з Tor, ды за апошнія 10 год перамагчы Tor не атрымалася: калі закрываліся адны «Масты», заўсёды зьяўляліся новыя.

    Тым ня меней, змаганьні ўладаў са сродкамі ананімнасьці ў інтэрнэце нясе перашкоды для шырокага кола карыстальнікаў: ананімны доступ не закрываецца, але робіцца цяжэйшым. А звыклы доступ у інтэрнэт даўно не ананімны. Напрыклад, беларускія правайдэры афіцыйна абавязаныя ад 2016 году захоўваць зьвесткі аб сайтах, што наведваў карыстальнік, а КДБ легальна можа праслухоўваць любыя размовы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці