• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У ютубе з’явілася сакавітае шоу пра беларускую мову

    У ютубе з'явілася новае забаўляльнае і адукацыйнае шоу — «Зёлкі-Шоу». Аўтары прапануюць разам вывучаць беларускую мову. У першым выпуску прынялі ўдзел блогерка Кацярына Васілёнак і вядоўца ютуб-каналаў «Годна» і «Годна Music» Мікіта Бялевіч. Паміж адказамі на пытанні яны дзяліліся некаторымі акалічнасцямі сваіх стасункаў з беларускай і іншымі мовамі. «Наша Ніва» паглядзела шоу і расказвае пра самыя цікавыя моманты.

    «Ботаць па фені» на беларускай мове

    Вядоўца шоу Данік Касенка пацікавіўся ў гасцей пра самыя цікавыя моманты, звязаныя з беларускай мовай у школе.

    Калі Мікіта Бялевіч заўважыў, што ў школе ён не паважаў беларускую мову, не размаўляў на ёй, а адзнака па прадмеце была 5–6 балаў, то Кацярына Васілёнак, у якой, па яе словах, па беларускай мове было 9 балаў, падзялілася больш яскравымі ўспамінамі.

    Першы звязаны з спробамі зрабіць школу, у якой яна вучылася, рускамоўнай. Кацярына, якой тады было 13 гадоў, разам з іншымі вучнямі збірала подпісы супраць гэтага. Другі ўспамін звязаны з перыядам навучання ў каледжы. «Тады нас вучылі «ботаць па фені» на беларускай мове ці, іншымі словамі, выкарыстоўваць турэмны слэнг, але ў перакладзе на беларускую мову.

    Шоу складалася з трох раўндаў. Прапануем чытачам паспрабаваць свае сілы ды адказаць на пытанні, што былі ў другім раўндзе. (Адказы ў канцы матэрыялу).

    Удзельнікам неабходна было вызначыць, ці ёсць памылкі ў выказваннях. 

    1. «Зёлкі-шоў» паводле акадэмічнага правапісу пішацца з Ў (нескладовым).

    2. «Ты мой лепшы сябар! Я нікому так не давяраў, як табе!»

    3. «У Змітра Вайцюшкевіча мноства цудоўных песень».

    4. «Апрані гумовыя боты — на вуліцы дождж!»

    5. «Я некалькі разоў падаваўся на візу, але мне адказалі».

    6. «А чаму ты размаўляеш на мове?»

    Колькі моваў ведае Мікіта Бялевіч

    Мікіта адзначыў, што ён рос у Бабруйску і карыстаўся рускай мовай. Але, па яго словах, гэта такі «бабруйскі дыялект» рускай мовы. Акрамя гэтага, ён лічыць, што добра валодае беларускай і англійскай мовамі. А на цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове ён набраў 27 балаў.

    Шоу складалася з трох раўндаў і фіналу. Мы не будзем пераказваць усе пытанні і прапануем паглядзець гэтае шоу цалкам.

    Прызнанне ў каханні Зянону Пазняку

    Па выніках гульні пераможцам стаў Мікіта Бялевіч. А Кацярыну Васілёнак чакала пакаранне. З прапанаваных на выбар картак з заданнямі, змест якіх быў нябачны, Мікіта выбраў для Кацярыны заданне — выкласці пост у інстаграм, дзе яна прызнаецца ў каханні Зянону Пазняку.

    Кацярына была толькі за гэта і згадала словы Аляксандра Івуліна аб тым, што калі яна будзе заставацца такой жа радыкальнай і надалей, то яна «зробіцца як Зянон Пазняк».

    Кацярына адзначыла, што ў яе ёсць здымак разам з гэтым палітыкам. Якраз яго яна і выкарыстала для новага допісу ў сваім інстаграме.

    Адказы

    1. Паводле акадэмічнага правапісу ў запазычаных словах такіх як шоу, фрау, Ландау а таксама ў словах на ‑ус і ‑ум трэба пісаць У (складовае). Таму правільна пісаць «Зёлкі-шоу».

    2. Лепшы — гэта вышэйшая ступень параўнання: гэты сябар можа быць лепшы ЗА іншага. А вось калі ён самы-самы, то ён НАЙлепшы сябар — найвышэйшая ступень параўнання.

    3. У сказе няма памылак. Імя Зміцер скланяецца з беглым галосным гукам: Змітра, Змітром, Змітру. Слова «песень» з мяккім знакам на канцы таксама слушная форма скланення назоўніка з мяккай асновай «песня», хоць у маўленні цяпер і пашыраецца форма «песняў». Але яна не нарматыўная.

    4. Апрануць можна вопратку. А абутак мы абуваем або надзяваем.

    5. Замест слова «адказалі» трэба выкарыстоўваць слова «адмовілі». Адказаць маглі як станоўча, так і адмоўна. Але ў гэтым кантэксце якраз адмовілі, бо не далі візу.

    6. Трэба ўдакладняць, на якой мове. Напрыклад: на беларускай мове або на ўкраінскай мове, па-ўкраінску ці па-беларуску.

    Чытайце яшчэ: 

    Reform.by получил премию Free Media Awards

    Яўген Магда: «Распавядаць пра Беларусь ва Украіне — як кідаць зерне на бетонную падлогу»

    Комитет защиты журналистов: Все чаще представителям медиа требуется помощь при эвакуации из своих стран

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці