• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вова, мы афігелі! Мы не ведаем, што рабіць…» Галоўны рэдактар «Камсамолкі» распавёў, што адбываецца з беларускай рэдакцыяй

    Больш за год таму «Камсамолку» ў Беларусі перасталі друкаваць. У верасні 2021 года заблакавалі сайт. Журналіста рэдакцыі Генадзя Мажэйку затрымалі. Адбыўся разгром аднаго з самых папулярных выданняў Беларусі. Галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін распавёў карэспандэнту RT пра сітуацыю вакол «КП» у Беларусі.

     Галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін

    На пытанне карэспандэнта, што адбылося з беларускай рэдакцыяй, Сунгоркін адказаў, што не ведае, што сказаць:

    «Таму што самы правільны і дакладны адказ: адбылося нешта, што да гэтага часу не ўкладваецца ў маёй галаве. Я заўсёды, гадоў так 30 апошніх, сябе пазіцыянаваў (цалкам шчыра) як вялікага сябра беларускага народа і ідэі саюзнай дзяржавы, які з сімпатыяй адносіцца да лініі, якую вёў Лукашэнка».

    Мы не паспелі азірнуцца — нас закрылі

    Сунгоркін распавёў, што калі ўлетку 2020-га «пачаўся выхад велізарных народных мас, збіванні, сінякі ва ўсю нагу, «Камсамолка» гэта падавала як магутныя гістарычныя падзеі».

    На пытанне, на чыім баку ён быў у той час, глаўрэд сышоў ад адказу, сказаў, што ён быў у адпачынку ў гэты час, на Далёкім Усходзе, у Хабараўску. І яму тэлефанавалі, каб «нармалізаваць» «Камсамолку».

    «У нас было сем гадзін розніцы. І я памятаю, мяне разбудзілі ў дзве гадзіны ночы з крыкамі: маць-перамаць, што ў цябе там робіцца? А гэта не ў мяне. Гэта беларуская «Камсамолка»… Але, тым не менш. Далей нам кажуць: «Хлопцы, ну, вы ачмурэлі. Вы тут распальваеце». Ну добра. Мы ўсё зразумелі: распальваць не будзем. Сітуацыя нервовая. Я тэлефаную [рэдактару ў Мінску]: слухай, давай спакайней, асцярожней».

    Сунгоркін кажа, што ёсць розніца паміж сітуацыяй у Расіі і Беларусі:

    «Як бы гэта было ў Расіі? Не раздзімай, давай супакоімся і працуем далей. А ў Беларусі, на дзікае маё здзіўленне, тут жа запісалі «Камсамольскую праўду» ў ворагі, у агенты Захаду, у шпіёнаў… Карацей, мы не паспелі азірнуцца — нас закрылі».

    Cунгоркін распавёў, як адбывалася закрыццё.

    «Былі цвёрдыя ўказанні не друкаваць [выданне]. Добра, не друкуйце, мы будзем з Расіі вазіць. Пасля гэтага прыйшло ўказанне «Камсамолку» не прадаваць. Хто будзе прадаваць, будуць пакараныя. Нас забаранілі поўнасцю!»

    Хапаецца за галаву мінскі рэдактар: «Што ты нарабіў!»

    Галоўны рэдактар распавёў, як развіваліся падзеі пасля забойства супрацоўніка КДБ айцішнікам Андрэем Зельцэрам:

    «Камсамольская праўда», спрабуючы зразумець, што гэта было, узяла інтэрв’ю ў аднакласніцы Зельцэра. Яна адказала, што хлопец быў добры 12 гадоў таму. Але што з ім стала, я не разумею. Кропка.

     

    Далей адбываецца неверагоднае. Гэтую нататку і напісаў Мажэйка.

    Час 21 гадзіна 59 хвілін (усё па хвілінах запісана), ён гэта выкладвае на сайт. У 22:07 хапаецца за галаву мінскі рэдактар: «Што ты нарабіў!» Ён усё разумее. Што зараз пачнецца. Спачатку ён прыбірае загаловак «Хлопец быў добры». А потым хутка выкрэслівае і ўсю нататку. Прайшло сем хвілін. Позна. Прычым я таксама рэдактар. Калі б я гэта ўбачыў, я б, напэўна, прапусціў», — кажа галоўны рэдактар.

    «Якія навіны? Ніякіх. Сустракаліся? Не»

    Сунгоркін распавядае, што асабіста не быў знаёмы з Генадзем Мажэйкам, кажа, што той пісаў пра «аўтамабільчыкі, тэхніку, гаджэты».

    «У гэты пракляты вечар ён проста аказаўся дзяжурным… Назаўтра ён [Мажэйка] разумее, што ўжо 200 чалавек там сядзіць за непавагу да гэтай гісторыі [забойства супрацоўніка КДБ]. Ён збірае манаткі і зʼязджае ў Маскву, каб з Масквы паляцець у Варшаву. І да яго хтосьці ў Маскве падыходзіць на рэгістрацыі ў Шарамеццева, пытае: «Куды ты сабраўся? У Варшаву? Ты адкуль? З Мінска? Трэба вярнуцца ў Мінск».

    Але хто развярнуў Мажэйку ў Маскве, Сунгоркін не ведае.

    «Ведаеце, чаму я нічога не ведаю? Бо з таго часу, а гэта было 30 верасня ці ўжо 1 кастрычніка, з таго часу з ім [Мажэйкам] ніхто не размаўляў… Я гаварыў з ягонай мамай учора: «Якія навіны? Ніякіх. Сустракаліся? Не». Пасылкі перадаюць, іх вяртаюць. У яго страўнік хворы, але нават лекі: частку забіраюць, частку вяртаюць. Ён яшчэ і курыць ‒ тытунь не прымаюць.

    «Нашу галоўную газету спыняюць у краіне, якая існуе на расійскія грошы»

    На пытанне журналіста, як Сунгоркін, рэдактар «любімай газеты Пуціна», можа растлумачыць гэта стаўленне да «Камсамолкі» ў Беларусі, ці размаўляў ён з кімсьці з начальства на гэты конт, ён адказвае:

    «Яны кажуць: «Вова, мы афігелі!» Я дакладна пераказваю. «Мы не ведаем, што рабіць…» А што рабіць? Лаўроў, гэта ж не сакрэт, ставіў гэтае пытанне. Пяскоў на брыфінгу гаворыць вельмі важную фразу, там кожная літара важная: Крэмль занепакоены. Ну, чаго гэтага, мала? Хаця б на хатні арышт яго [Мажэйку] перавесці. Ну за што ён сядзіць?»

    На пытанне журналіста, як такое магчыма, што карэспандэнта расійскага выдання «бяруць у закладнікі фактычна», «нашу галоўную газету спыняюць у краіне, якая існуе на расійскія грошы», Сунгоркін разводзіць рукамі:

    «Я сам задаюся гэтым пытаннем. Я чалавек аптымістычны і ва ўсім спрабую знайсці нейкі канструктыў. І я думаю, што

    гэта каласальнае цярпенне расійскіх уладаў, якія разумеюць, што мы патрапілі ў гэтую пастку і альтэрнатывы ў нас няма, акрамя як падтрымліваць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. Бо альтэрнатыва яму — гэта, умоўна кажучы, прыход НАТА і антырасійскай улады.

    Вось як можна ўсё растлумачыць».

     ***

    Журналіста Генадзя Мажэйку затрымалі 1 кастрычніка. Падставай для затрымання стала яго нататка на сайце kp.by, апублікаваная вечарам 28 верасня. У ёй аднакласніца праграміста Андрэя Зэльцэра, які забіў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, станоўча ахарактарызавала яго.

    Беларускаму журналісту Мажэйку выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: арт. 130 КК РБ (распальванне сацыяльнай варожасці або варожасці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады).

    На наступны дзень сайт kp.by быў заблакаваны.

    А яшчэ праз некалькі дзён расійскім офісам было прынята рашэнне пра закрыццё беларускай рэдакцыі «Камсамолкі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці