• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананіч пра выданьне кніг Алексіевіч: «Гэта пытаньне не актуальнае ў сьвятле нацыянальнага кнігавыданьня»

    Міністар інфармацыі Лілія Ананіч у кулюарах Усебеларускага народнага сходу адказала на пытаньне Радыё Свабода, калі беларускія выдавецтвы пачнуць выдаваць кнігі Сьвятланы Алексіевіч.

    Лілія Ананіч

    «Ня думаю, што гэтае пытаньне актуальнае ў сьвятле нацыянальнага кнігавыданьня. Беларуская кніга годна прадстаўленая ў сьвеце. Ёсьць у нас і творы Алексіевіч. Калі такое жаданьне ў беларускіх выдавецтваў будзе — бо не міністэрства выдае кнігі, а выдавецтвы — то безумоўна гэтыя кнігі будуць выдавацца. Але каб не было магчымасьці пачытаць кнігі Алексіевіч, я такога ня ведаю. Сёньня гэтыя кнігі шырока ў продажы ў Беларусі».

    Карэспандэнт: «Але гэта расейскае выдавецтва?»

    «Што вы хочаце спытацца ў міністра інфармацыі? Ці будуць выдавацца? Будуць. Яны і цяпер выдаюцца. Тут у складзе дэлегацыі ёсьць таксама выдаўцы. Папытайцеся канкрэтна ў іх пра выдавецкія пляны. Я лічу, што сёньня нацыянальнае кнігавыданьне, асабліва кнігі, якія выдаюцца зь дзяржаўнай падтрымкай, адлюстроўвае ўвесь спэктар нацыянальнага кнігавыданьня. Лепшыя кнігі, якія ствараюцца ў выдавецтве, гэта кнігі, якія прадстаўляюць нашую краіну — Беларусь.

    Галоўная сёньняшняя падзея — Ўсебеларускі народны сход. Я б вам вельмі раіла скарыстаць цудоўную магчымасьць — падыйсьці да кожнага дэлегата, бо яны прадстаўляюць усю краіну. І калгасьнікі, і рабочыя, і навукоўцы, і міністры, і дзеячы культуры. Пахадзіце і паслухайце і дайце ўсё гэта — думкі, меркаваньні — на Радыё Свабода. Каб сьвет пачуў сапраўдную Беларусь. Яе памкненьні, яе мары, яе клопаты і яе будучыню. Вось гэта тая інфармацыя, якая павінна ў тым ліку і слухачам Радыё Свабода.

    Вы, мне падаецца, трошкі аднабакова корміце свайго слухача».

    Усебеларускі народны сход праходзіць у Менску 22–23 чэрвеня. У ім прымаюць удзел дзьве з паловай тысячы чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці