• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: Хто супраць таго, каб Нобелеўскі лаўрэат стаў ганаровым сябрам БАЖ?

    Я добра ведаў, дзе гэты будынак — музей Нобеля — знаходзіцца, але ж тут ён раптам знік. А мінакі, да якіх я звяртаўся, нічога не маглі адказаць, бо былі турыстамі. А гадзіннік ужо адбіваў час пачатку выступу, і ніхто нічога не ведаў, а я ведаў толькі тое, што губляю гістарычны шанец…

    У рэшце рэшт, я ўсё ж трапіў на Нобелеўскую лекцыю Святланы Аляксандраўны, хаця для гэтага мне прыйшлося грукацца ў некалькі дзвярэй, што ўжо былі зачыненымі, і спрабаваць нешта растлумачыць на не/сваёй ангельскай.

    І вось прашло амаль роўна дзевяць месяцаў 🙂 — і сёння Святлана Алексіевіч абраная ганаровым сябрам БАЖ.

    Гэтыя месяцы былі патрэбныя не на тое, каб мы нешта там вынасілі і ўсвядомілі. Проста неабходна было высветліць, як ставіцца да гэтай ініцыятывы сама Святлана Аляксандраўна (я ганаруся тым, што яна пагадзілася), і па магчымасці сумясціць час правядзення Рады са знаходжаннем Святланы Алексіевіч у Беларусі.

    На жаль, апошняе так і не атрымалася. Нічога. Выступ Святланы Алексіевіч перад бажаўцамі абавязкова адбудзецца іншым разам. А сёння…

    Выносячы на Радзе пытанне на галасаванне, я крыху змяніў звыклую паслядоўнасць пытанняў (За? Супраць? Устрымаўся?). Адразу спытаўся: «Хто супраць таго, каб Нобелеўскі лаўрэат па літаратуры быў абраны ганаровым сябрам БАЖ?»

    Усе чамусьці засмяяліся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці