• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Ціхаміраў “расклаў па палічках” савецкія фотаальбомы пра Гродна

    Гісторык і магістар культуралогіі Андрэй Ціхаміраў упершыню выступіў у родным горадзе з прэзентацыяй пра незвычайную гродзенскую гісторыю.  

    Лекцыя «Савецкая самапрэзентацыя як мадэрнізацыя: Гродна ў фотаальбомах 1970 – 1980 гадоў» адбывалася ў Цэнтры гарадскога жыцця.

    Па словах гісторыка, ХХ стагоддзе было часам мадэрнізацыі сацыяльных і культурных зменаў, якія і прывялі да пэўнай змены сацыяльнай структуры.

    Лекцыя перадусім пра тое, якім чынам Савецкая ўлада хацела паказаць горад праз фотаальбомы, праз візуальны шэраг. Гісторык абраў 1960 – 1980‑я гады ХХ стагоддзя, бо яны былі больш рэпрэзентатыўныя для гэтага перыяду і можна паказаць змены таго ці іншага часу. Напрыклад, у 1966 годзе ў фотаальбоме Гродна было аж 8 здымкаў касцёлаў, а ў 1975 годзе горад быў сфатаграфаваны так, каб не паказаць ніводнага касцёла, ніводнага сакральнага будынка. Хіба толькі згадалі Каложу. А ўжо ў фотаальбоме 1988 года з’явіліся сакральныя будынкі.

    Андрэй Ціхаміраў адначае, што фотаальбомы пра горад маюць вялікую колькасць жаночых вобразаў. Гэта і жанчыны, што гуляюць па горадзе, жанчыны за станком, прадавачкі і работніцы абутковай фабрык і шматлікія іншыя. На думку Андрэя Ціхамірава, гэта звязана з тым, што ў 1960 – 1980‑я гады ХХ стагоддзя трэба было паказаць вобраз новай жанчыны, ідэалагічна правільны вобраз таго часу.

    Альбомы, звязаныя з Гродна, на думку гісторыка, падзяляюцца на цікавыя раздзелы: “Горад сучаснага вольнага часу”, “Горад дзяцінства”, “Горад чысціні” і «Горад транспарту» ды іншыя.

    Андрэй Ціхаміраў з лекцыяй пра гродзенскія фотаальбомы ўжо выступаў ў Кіеве, дзе апроч Гродна абмяркоўваліся ў падобным ключы ўкраінскія гарады.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці