Андрэй Скурко цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
18 жніўня 2023
«Шчаслівы дзень», — напісала ў Фэйсбуку яго жонка Паўліна.
Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. У сакавіку 2022-га яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 216 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На волі Андрэя чакалі жонка Паўліна і маленькі сынок Тамашык. Для сына Скурко ўвесь час зняволення пісаў дзіцячыя вершы, якія склалі аснову зборніка «Пра сланоў і барсучкоў», выдадзенага летась.
Таксама за кратамі Андрэй Скурко пераклаў «Доктара Айбаліта» Карнея Чукоўскага, які стаў беларускім «Доктарам Будзь-Здароў». Гэты пераклад таксама нядаўна выйшаў друкам.
Чытайце яшчэ:
Журналіст Анджэй Пачобут бліжэйшыя паўгода правядзе ў камеры
Рэдактар глыбоцкай раёнкі паразважаў, ці можна верыць незалежным СМІ
Гендиректора TUT.BY Людмилу Чекину и главного редактора Марину Золотову внесли в список «экстремистов»
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Журналіста Ігара Казмерчака будуць судзіць завочна
14.03.2024
Працяг гісторыі «Белсату»: часова перастаў дзейнічаць сайт тэлеканала
01.08.2024
На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» завялі крымінальнаую справу
12.09.2024
Былы тэлевядучы расказаў, каго КДБ прасоўваў на «Песню года Беларусі»
13.02.2024