• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі журналіст Андрэй Мялешка, якога не ўпусцілі ў Грузію, прыляцеў у Варшаву

    Журналіст Андрэй Мялешка прыляцеў у Варшаву а 3:30 раніцы 17 верасня. Перад гэтым ён амаль суткі правёў у аэрапорце ў Кутаісі — увесь гэты часа яго разам з 11-гадовай дачкой трымалі ў адмысловым пакоі для тых, каго дэпартуюць.

    беларускага журналіста дэпартавалі з Грузіі

    Андрэй Мялешка ў самалёце на Варшаву. 17 верасня 2024 года. Фота: Алесь Ляўчук

    На працягу некалькіх гадзін з Андрэем Мялешкам не было ніякай сувязі. У яго і дачкі адабралі тэлефоны і вярнулі толькі пасля пасадкі ў самалёт. Вылет самалёта да Варшавы 16 верасня, на якім журналіста мусілі дэпартаваць, тым часам адкладаўся чатыры разы. Урэшце ён вылецеў у 01:21 наступнага дня замест 15:40 па раскладзе.

    Пашпартоў пры пасадцы на борт у Андрэя і ягонай дачкі на руках не было — экіпаж аддаў іх ужо пазней, у самалёце. Пашпарты ў беларусаў забралі адразу пры затрыманні і адмове ўезду. Калі Андрэй з дачкой папрасілі ў Грузіі міжнародную абарону, ім адмовілі, бо нібыта ў іх не было пашпартоў. Праваабаронцы кажуць, што гэта — парушэнне правоў.

    Андрэю Мялешку так і не патлумачылі, чаму яму і дачцы адмовілі ва ўездзе ў Грузію, дзе яны пражылі тры гады. Журналіст пытаўся, але супрацоўнікі казалі яму, што не маюць права распавядаць. Як нам стала вядома, пакуль беларусы чакалі дэпартацыю, ім прыносілі каву і гарбату, увечары выводзілі з пакою, каб яны маглі штосьці з’есці.

    За дзяўчынкай з Батумі прыязджала ейная маці, жонка Андрэя, аднак дачку жанчыне не аддалі і не дазволілі ім сустрэцца. Жонка журналіста засталася ў Батумі разам з малодшай дачкой.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці