• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут стаў суаўтарам новага слоўніка аб польскай інтэлігенцыі ў СССР

    Лёс прадстаўнікоў польскай эліты — святароў, настаўнікаў і навукоўцаў, якія засталіся ў СССР пасля 1945 года, — прадстаўлены ў новым выданні польскага Інстытуту нацыянальнай памяці пад назвай «Zostali na Wschodzie. Słownik inteligencji polskiej w ZSRS 1945–1991» («Засталіся на Усходзе». Слоўнік польскай інтэлігенцыі ў СССР 1945–1991»). Сярод аўтараў —  палітвязень Анджэй Пачобут, паведамляе "Белсат".

    Кніга змяшчае больш як 80 біяграфіяў польскіх дзеячаў былога СССР — ад Горадні да Казахстану. Восем з іх напісаў Анджэй Пачобут — журналіст і актывіст Саюзу палякаў у Беларусі, які цяпер утрымліваецца ў СІЗА нібы за «распальванне нацыянальнай варожасці» і «рэабілітацыю» нацызму.

    «Анджэй Пачобут, Анджэліка Борыс і іншыя палякі, якія цяпер застаюцца ў турмах у Беларусі, паказваюць (…), як цяжка быць палякам на Усходзе», — падкрэсліў кіраўнік Нацыянальнага ўпраўлення адукацыі Інстытуту нацыянальнай памяці Адам Глебовіч.

    Слоўнік змяшчае біяграфіі святароў, настаўнікаў, навукоўцаў і іншых прадстаўнікоў польскай эліты, якія засталіся ў СССР пасля 1945 года.

     

     

    «Хтосьці не хацеў, а хтосьці не мог асесці ў паваеннай Польшчы. Яны ўзялі на сябе місію процідзеяння саветызацыі, выратавання мовы, культуры і захавання веры. Яны не імкнуліся да ўшанавання, не разлічвалі на ордэны або прызнанне. Як жаўнеры на страчаных плацдармах, яны выконвалі свой абавязак, не звяртаючы ўвагі на яго драматычныя наступствы — савецкія турмы і працоўныя лагеры, рэпрэсіі», — гаворыцца ў апісанні кнігі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці