АНТ запускае рубрыку, у якой будзе абвяргаць фэйкі
23 верасня 2019
У новым сезоне праграмы «Контуры» канал АНТ вырашыў абвясціць вайну фэйкам. І ўжо ў наступных праграмах адкрыецца новы праект у рамках галоўнай выніковай праграмы тэлеканала. Праграму так і назвалі «Антыфэйк».
У якасці аднаго з прыкладаў фэйкаў тэлеканал назваў публікацыю расійскай газеты «Коммерсант» пра беларуска-расійскую інтэграцыю.
«Мы выкарысталі свой шанец, які падарыў нам сам лёс. І нікому рабіць замах на наш суверэнітэт не дамо. Хацелася б, каб гэта пачулі тыя, хто спрабуе намацаць гэты пралом. Супакойцеся. У нашым успрыманні ўласнага суверэнітэту няма ніякай слабіны», — паведамілі ў эфіры тэлеканала.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
На «Беларусьфільме» цалкам звольнілі кіраўніцтва студыі, якая здымала дакументальнае кіно
11.06.2024
Супраць блогера Антона Матолькі распачалі спецвытворчасць паводле 13 крымінальных артыкулаў
22.07.2024
«Першы інфармацыйны» пачынае вяшчанне з 17 верасня
12.09.2024
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак журналісту Уладзіміру Хільмановічу, асуджанаму завочна
29.10.2024