• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апублікаваная ўцечка з правілаў мадэраваньня Facebook

    Да брытанскай газэты The Guardian трапілі ўнутраныя дакумэнты сацыяльнай сеткі Facebook, прысьвечаныя палітыцы мадэраваньня запісаў і камэнтароў у сетках.

    З апублікаваных The Guardian дакумэнтаў вынікае, што мадэратарам прадпісваецца выдаляць перадусім камэнтары, у якіх утрымліваецца непасрэдная і рэальная пагроза гвалту канкрэтным асобам. У прыватнасьці, мадэратары павінны выдаляць заклікі «застрэліць Трампа», але не абавязаныя рабіць гэтага, калі адзін карыстальнік жадае сьмерці іншаму. Забароненыя таксама фота і відэа гвалту над дзецьмі — але толькі ў тым выпадку, калі гаворка ідзе пра відавочны садызм або апраўданьне таго, што адбываецца. Строгія правілы дзейнічаюць адносна публікацыі фотак аголеных людзей, аднак і тут існуюць выключэньні — можна публікаваць фотаздымкі, якія зьяўляюцца гістарычнымі дакумэнтамі.

    Мадэратары Face­book прызнаюцца, што не заўсёды спраўляюцца зь вялізным патокам скаргаў на кантэнт, а правілы ня могуць апісаць усе магчымыя спрэчныя выпадкі: «Часам на прыняцьце рашэньня аб тым, ці выдаляць запіс, адводзіцца ўсяго 10 сэкундаў».

    Карыстальнікі Face­book, у тым ліку вядомыя грамадзкія дзеячы і палітыкі, крытыкуюць найбуйнейшую сацыяльную сетку ў сьвеце за яе палітыку мадэраваньня, скардзячыся на адсутнасьць выразных правіл таго, якія запісы дазволеныя, а якія будуць выдаленыя. Пры гэтым частка камэнтатараў крытыкуе Face­book за недастаткова актыўную барацьбу з так званай «мовай нянавісьці» і «ілжывымі навінамі», а іншыя сьцьвярджаюць, што мадэратары, сьціраючы тыя ці іншыя камэнтары і блякуючы карыстальнікаў, парушаюць свабоду слова. Час ад часу заблякаванымі ў Face­book аказваюцца, у прыватнасьці акаўнты вядомых расейскіх і ўкраінскіх блогераў і актывістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці